Лёнавыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лёнавыя
Remove ads

Лёнавыя[1] (Linaceae) — сямейства кветкавых раслін парадку Вербакветныя (Malpighiales). Сямейства змяшчае больш за 500 відаў, распаўсюджаных у трапічных, субтрапічных і ўмераных зонах абодвух паўшар’яў. Самы вядомы від Linum usitatissimum, важная прамысловая, тэкстыльная расліна.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Гэта травы, кусты ці дрэвы з чарговым, радзей супратыўным, простым лісцем. Многія прадстаўнікі сямейства з’яўляюцца драўнянымі ліянамі, якія чапляюцца з дапамогай кручкападобных калючак. Кветкі правільныя, пяцічленныя, песцікава-тычынкавыя. Яны сабраны ў верхавінныя або пазухавыя суквецці, радзей адзінкавыя. Тычынак дзесяць, пры аснаванні зрастаюцца. Гінецэй сінкарпный з 5 пладалісткоў. Плод — маланасенная каробачка або касцянка. Насенне без эндасперму.

Remove ads

Класіфікацыя

Падсямейства Linoideae

Падсямейства Hugonioideae

  • Durandea
  • Hebepetalum
  • Hugonia
  • Indorouchera
  • Philbornea
  • Roucheria

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. 2 350 экз.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads