Прыбярэжнік аднакветкавы

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Прыбярэжнік аднакветкавы
Remove ads

Прыбярэжнік аднакветкавы[1] (Littorella uniflora) — травяністая расліна сямейства трыпутнікавых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Прыбярэжнік аднакветкавы. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 2—15 см з укарочаным сцяблом і карэнішчам з прыдатачнымі каранямі і паўзучымі сталонападобнымі парасткамі. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, вузкае (2—2,5 мм), мясістае, лінейнае або лінейна-шылападобнае. Кветкі аднаполыя: тычынкавыя (1, рэдка 2) на ножках даўжынёй 2—9 см, з 4 чашалісцікамі, шырокатрубчастымі, плевачнымі, белаватымі вяночкамі і 4 тычынкамі на доўгіх (у 5—6 разоў даўжэй вяночка) ніцях; песцікавыя (1—8) сядзяць у пазухах трохвугольна-ланцэтных прыкветнікаў каля асновы або ў сярэдняй частцы ножкі тычынкавай кветкі, чашалісцікі падобны на прыкветнікі, вяночак з 3 кароткімі неаднолькавымі долямі, песцік з доўгім слупком. Плод — аднанасенны карычневы арэшак.

Remove ads

Пашырэнне

Пашырэнне: Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Скандынавія, заходняе Міжземнамор’е. Знаходзіцца ў Беларусі ў ізаляваным лакалітэце за паўднёва-ўсходняй мяжой арэала (знойдзены ў возеры Свіцязь). Месцы росту: прыбярэжныя зоны азёр да глыбіні 2,5 м, сырыя берагі азёр і рэк. Утварае значныя зараснікі, радзей расце адзіночнымі экзэмплярамі або невялікімі групамі.

Асаблівасці біялогіі

Thumb
Зараснікі на пясчаным дне

Цвіце ў маі—верасні, плоданасіць у жніўні—верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае. На поўначы, асабліва на глыбіні 30—80 см, звычайна не цвіце, размнажаецца сталонападобнымі парасткамі. Ветраапыляльная расліна, цвіце над вадой, аднак бутоны тычынкавых і песцікавых кветак развіваюцца пад вадой. Ва ўмовах наземнай паўзаліваемай культуры развіваюцца ў канцы траўня — чэрвені двухполыя кветкі (замест тычынкавых), а ў ліпені і жніўні — тычынкавыя. Чэрвеньскія двухполыя кветкі звычайна бясплодныя.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 76. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads