Mass Effect (серыя)

серыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Серыя Mass Effect — гэта сукупнасць мастацкіх твораў (камп’ютарных гульняў, кніг і коміксаў) па выдуманаму сусвету Mass Effect. Дзеянне ўсіх твораў разгортваецца ў XXII стагоддзі.

Хуткія факты жанр, распрацоўшчык ...
Remove ads

Гульні

Было выпушчана тры асноўных гульні серыі і дзве дадатковых. Усе тры часткі ў СНД сёння распаўсюджваюцца з арыгінальнай гукавой дарожкай і рускімі субцітрамі. Першая гульня «Mass Effect» была адзінай часткай, якая дублявалася на рускую мову, але дубляж быў успрыняты адмоўна, з прычыны гэтага ідэя дубляжу другой і трэцяй частак ніколі не падымалася.

Асноўная серыя

  • Mass Effect — першая гульня з серыі. На Xbox 360 выйшла ў лістападзе 2007 года, на ПК улетку 2008, і толькі ў снежні 2012 года на PS3.
  • Mass Effect 2 — працяг серыі. На Xbox 360 і ПК выйшла ў студзені 2010 года. На PS3 была выпушчана ў студзені 2011 года.
  • Mass Effect 3 — трэцяя частка серыі. Была выпушчана ў сакавіку 2012 года на Xbox 360, PS3 і ПК. На Wii U яна выйшла ў лістападзе таго ж года.

Дадатковыя гульні

  • Mass Effect Galaxy — прамежкавая частка, выйшла ўлетку 2009 года на iPhone і iPod Touch.
  • Mass Effect Infiltrator — дзеянне праходзіць паралельна з трэцяй часткай. Выйшла ў сакавіку 2012 года на iOS і Android.
Remove ads

Кнігі

У сапраўдны момант выйшла чатыры кнігі.

  • Адкрыццё — першая кніга, выйшла ў 2007 годзе.
  • Узыходжанне — другая кніга, выйшла ў 2008 годзе.
  • Адплата — трэцяя кніга, выйшла ў 2010 годзе.
  • Зман — чацвёртая кніга, выйшла ў студзені 2012 года.

Фільм

У 2010 годзе была анансавана экранізацыя па матывах папулярнай навукова-фантастычнай відэагульні ад Electronic Arts і BioWare "Mass Effect". З таго моманту экранізацыя стаіць амаль на мёртвым пункце. У экранізацыі некалькі разоў змяніўся сцэнарыст. Падрабязнасці сюжэту, акцёрскі склад і рэжысёр фільма дагэтуль невядомыя.

Мультфільм

29 лістапада 2012 года быў выпушчаны анімацыйны фільм Mass Effect: Paragon Lost. У цэнтры сюжэту — пачатак кар'еры афіцэра Альянсу Джэймса Вегі. Джэймс прыходзіць у элітны атрад спецпрызна Альянсу напачатку барацьбы з таямнічай пагрозай, вядомай як Калекцыянеры. Складаючыся на службе ў аддаленай зорнай сістэме, Джэймс Вега і яго напарнікі павінны абараніць грамадзян калоніі ад уварвання невядомых, якія спрабуюць выкрасці людзей.

Remove ads

Коміксы

У дадзены момант выйшлі тры серыі коміксаў, а таксама некалькі мінікоміксаў.

  • Mass Effect: Redemption — першая серыя коміксаў, выйшла ў 2010 годзе.
  • Mass Effect: Incursion — мінікомікс (2010).
  • Mass Effect: Inquisition — мінікомікс (2010).
  • Mass Effect: Evolution — другая серыя коміксаў, выйшла ў 2011 годзе.
  • Mass Effect: Conviction — мінікомікс (2011).
  • Mass Effect: Invasion — трэцяя серыя коміксаў, выйшла ў 2011 годзе.
  • Mass Effect: Homeworlds — чацвёртая серыя коміксаў, выйшла ў 2012 годзе.
  • Mass Effect: Blasto - Eternity is Forever — мінікомікс (2012).
Remove ads

Зборная табліца персанажаў

Заўвага: У дадзенай табліцы прыведзеная наяўнасць вызначаных персанажаў у кожнай частцы серыі, а таксама, акцёраў, якія іх агучылі. Прысутнасць некаторых персанажаў залежыць ад рашэнняў гульца ў папярэдніх частках, а таксама ад наяўнасці/адсутнасці DLC.

Больш інфармацыі Персанаж, Гульня ...
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads