Android

From Wikipedia, the free encyclopedia

Android
Remove ads

Android (андроід) — аперацыйная сістэма для смартфонаў, планшэтных камп’ютараў, электронных кніжак, лічбавых прайгравальнікаў, фітнес-гадзіннікаў, нэтбукаў, смартбукаў і тэлевізараў, заснаваная на ядры Linux[2]. Першапачаткова распрацоўвалася кампаніяй Android Inc., якую потым купіла Google. Пасля Google ініцыявала стварэнне альянсу Open Handset Alliance (OHA), які цяпер і займаецца падтрымкай і далейшым развіццём платформы. Android дазваляе ствараць Java-праграмы, якія кіруюць прыладай праз распрацаваныя Google бібліятэкі. Android Native Development Kit стварае праграмы, напісаныя на Сі і іншых мовах.

Хуткія факты Распрацоўшчык, Першы выпуск ...

Першая версія Android была апублікавана 5 лістапада 2007 года адначасова з утварэннем Open Handset Alliance, кансорцыума 52[3] вытворцаў апаратнага і праграмнага забеспячэння, кампаній тэлекам-сектара, які абвясціў сваёй мэтай удасканаліць адкрытыя стандарты для мабільных прылад. Большасць кода Android распаўсюджваецца Google на ўмовах свабоднай ліцэнзіі Apache License з адкрытым зыходным кодам.

Першым смартфонам з аперацыйнай сістэмай Android стаў HTC Dream, які з’явіўся 22 кастрычніка 2008 года[4].

Remove ads

Гісторыя

Набыццё Google

У ліпені 2005 года Google набыла невялікую маладую фірму Android, Inc., размешчаную ў Пала-Альта, Каліфорнія, ЗША[5]. Сузаснавальнікі Android перайшлі на працу ў Google, сярод іх былі Эндзі Рубін (сузаснавальнік Danger)[6] і Рыч Майнэр (сузаснавальнік Wildfire Communications, Inc.)[7]. У той час пра распрацоўку Android было вядома няшмат, акрамя таго, што гэта было праграмнае забеспячэнне для мабільных тэлефонаў[5]. Гэта стала падставай для з’яўлення чутак пра жаданне Google заняць месца на рынку мабільных тэлефонаў.

Open Handset Alliance

5 лістапада 2007 года быў заснаваны кансорцыум з мэтай распрацоўкі адкрытых стандартаў у галіне мабільнай тэлефаніі, у які першапачаткова ўвайшлі Texas Instruments, Broadcom Corporation, Google, HTC, Intel, LG, Marvell Technology Group, Motorola, Nvidia, Qualcomm, Samsung Electronics, Sprint Nextel і T-Mobile[8]. Разам з аб’яўленнем аб заснаванні OHA было аб’яўлена і пра першы прадукт — Android — мабільную платформу на аснове Linux галіны 2.6[8].

9 снежня 2008 г. было аб’яўлена пра далучэнне 14 новых членаў да праекта Android, у складзе якіх былі PacketVideo, ARM Holdings, Atheros Communications, ASUS, Garmin Ltd, SoftBank, Sony Ericsson, Toshiba Corp і Vodafone Group Plc[9][10].

Ліцэнзаванне

21 кастрычніка 2008 года Android быў ліцэнзаваны свабоднай ліцэнзіяй праграмнага забеспячэння з адкрытым зыходным кодам. Google выклала ў агульны доступ усе зыходныя коды (у тым ліку сеткавы стэк і стэк тэлефаніі)[11] пад ліцэнзіяй Apache License[12].

Згодна з ліцэнзіяй Apache License, вытворцы мабільных тэлефонаў могуць дадаваць несвабодныя бібліятэкі і праграмы, не аддаючы іх супольнасці.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Licenses. Android Open Source Project. Open Handset Alliance. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2023.
  2. What is Android?(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 6 сакавіка 2010.
  3. OHA Members (англ.)
  4. Android is now available as open source Архівавана 13 студзеня 2012., Android Open Source Project (англ.)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads