Maybach 57

From Wikipedia, the free encyclopedia

Maybach 57
Remove ads

Maybach 57 (шасі W240) — аўтамабіль прэміум класа з кузавам седан. Выпускаўся кампаніяй Daimler AG пад маркай Maybach з 2002 па 2013 год. Вырабляўся на заводзе Maybach Manufaktur ў Зіндэльфінгене.

Thumb

Назва мадэлі паходзіць ад яе даўжыні — 5,7 м.

Maybach 57

Thumb
Maybach 57

Прадстаўлены ў 1997 годзе на Такійскім аўтасалоне як канцэпт-кар Mercedes-Benz Maybach. Заснаваны на платформе Mercedes-Benz S-Class W140 з выкарыстаннем электронных сістэмаў ад W220.


Maybach 57S

Thumb
Maybach 57S

На 75-м Міжнародным Жэнеўскім Аўтасалоне ў сакавіку 2005 года была прадстаўлена мадыфікацыя Maybach 57S — cпецыяльная версія лімузіна Maybach з больш мацным рухавіком, распрацаваным Mercedes-AMG.

На аўтамабіле выкарыстаны рухавік V12 аб'ёмам 6 замест 5,5 літраў з трыма клапанамі на цыліндр і сістэмай twin-spark (2 свечкі на цыліндр). Магутнасць павялічана да 450 кВт (612 к.с.), у сваю чаргу максімальная хуткасць — з 250 км / г да 275 км / г. Максімальны крутоўны момант, абмежаваны электронікай на адзнацы ў 1000 Нм, знаходзіцца ў дыяпазоне 2000 — 4000 аб / хв.

Злёгку змяніўся вонкавы дызайн, дадаючы элементы агрэсіўнасць сілуэту. Сярод іншага зменена форма рашоткі радыятара, ужыты выхлапная сістэма з двума выхадамі, акантоўка фараў у колер кузава, 20-цалёвыя колы.

Пастаўкі пачаліся восенню 2005 года.

Remove ads

Maybach Zeppelin 57

Zeppelin 57 і 62 былі прадстаўлены на Міжнародным аўтасалоне ў Жэневе ў 2009 годзе. Гэта дадаковы пакет раскошы, даступны як на 57 так і 62.

Пакет складаецца з адмысловай бэжавай скуры з чорным радком, кампанентаў інтэр'еру, лакіраваных чорным раяльным лакам і срэбраных куфляў з шампанскім з надпісам «Zeppelin».

Што тычыцца знешняга выгляду, колы замененыя на эксклюзіўныя храмаваныя 20-цалёвыя. Заднія ліхтары — цёмна-чырвонага адцення. Акрамя таго, слова «Цэпелін» інтэгравана ў трохкутны знак брэнда (двайны М).

Рухавік застаўся 6,0 V12 цвін-турба, але з дадатковымі 28 к.с., агульнай магутнасцю 640 к.с.

Тэхнічныя характарыстыкі

Больш інфармацыі Тэхнічныя характарыстыкі, Даўжыня ...
Remove ads

Гл. таксама

  • Maybach 62
  • Mercedes-Benz S-Class

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads