NAPOLI
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
NAPOLI («Наполі») — псеўданім беларускай спявачкі Вольгі Шыманскай; раней — музычная група, якая выступала ў жанрах поп-музыкі, сучаснага рытм-н-блюза і танцавальнай музыкі. Удзельнік нацыянальных адборачных конкурсаў на Еўрабачанне 2014, 2015, 2016 і 2017 гадоў у Беларусі. Удзельнік нацыянальнага адборачнага конкурсу на Еўрабачанне 2016 года ў Польшчы.
Remove ads
Гісторыя
Група «NAPOLI» была ўтворана ў складзе Іллі Краўчука, Ілоны Мунцян і Вольгі Шыманскай у красавіку 2012 года ў горадзе Мінск[1]. Удзельнікі фестывалю Славянскі базар 2012 года[2].
2014
10 студзеня 2014 года група «NAPOLI» прыняла ўдзел у нацыянальным адборачным конкурсе на Еўрабачанне 2014 года ў Беларусі. Група выступіла з кампазіцыяй «Stay With Me» і заняла восьмае месца, набраўшы 8 балаў (7 балаў з 12 ад тэлегледачоў, 1 бал з 12 ад журы)[3].
25 сакавіка 2014 года трагічна загінуў саліст гурта Ілля Краўчук[4].
2 ліпеня 2014 года быў прадстаўлены новы саліст гурта Сяргей Балаболаў[5].
26 снежня 2014 група «NAPOLI» прыняла ўдзел у нацыянальным адборачным конкурсе на Еўрабачаннн 2015 года ў Беларусі. Група выступіла з кампазіцыяй «My Dreams» і заняла шостае месца, набраўшы 36 балаў (7 балаў з 12 ад тэлегледачоў і 29 балаў ад журы)[6].
2015
З лістапада 2015 года група «NAPOLI» прадстаўлена ў выглядзе сольнага праекта Вольгі Шыманскай[7].
2016
22 студзеня 2016 года праект «NAPOLI» прыняў ўдзел у нацыянальным адборачным конкурсе на Еўрабачанне 2016 года ў Беларусі з кампазіцыяй «My Universe». Праект «NAPOLI» заняў другое месца, атрымаўшы 22 399 галасоў тэлегледачоў[8].
5 сакавіка 2016 года група «NAPOLI» прыняла ўдзел у нацыянальным адборачным конкурсе да Еўрабачання 2016 года ў Польшчы з песняй «My Universe». «NAPOLI» заняла дзевятае месца, набраўшы 0,59 % галасоў тэлегледачоў[9].
30 чэрвеня 2016 года саліст групы «NAPOLI» Вольга Шыманская была прызнана лепшым беларускім выканаўцам па версіі музычнага тэлеканала RUTV: Беларусь. Па выніках галасавання Вольга атрымала 24,9 % галасоў.
2017
20 студзеня група «NAPOLI» ўдзельнічала ў фінале беларускага нацыянальнага адбору на Еўрабачанне з песняй «Let's come together» і заняла 5 месца.
Склад
- Вольга Шыманская — вакал, аўтар песень
Былыя ўдзельнікі
- Ілля Краўчук
- Сяргей Балаболаў
- Ілона Мунцян
Прадзюсар - Аляксандр Слуцкі
Сінглы
Гасцявы ўдзел
Відэакліпы
Remove ads
Зноскі
- Погиб солист группы Napoli Илья Кравчук Архівавана 17 жніўня 2016..
- СЕРГЕЙ БОЛОБОЛОВ Архівавана 16 жніўня 2016..
- Wyniki polskich preselekcji Архівавана 18 мая 2016..
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads