NSU Spider
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
NSU Spider — легкавы аўтамабіль, які выпускаўся NSU Motorenwerke з 1964 па 1967 год. Першы аўтамабіль з ротарна-поршневым рухавіком[1].
Гісторыя
Цягам 50-х гадоў кампанія NSU займалася распрацоўкай ротарна-поршневага рухавіка. Агрэгат увесь час дапрацоўваўся, удасканальваўся тэхнічна і нарэшце быў усталяваны на NSU Prinz. Улетку 1959 гады прататып з новым рухавіком выправіўся на выпрабаванні. Пазней рухавік усталявалі на купэ NSU Sport Prinz.
Кабрыялет створаны на базе Sport Prinz і стаў першай серыйнай машынай з ротарна-поршневым рухавіком. Аўтамабіль быў прадстаўлены на аўтасалоне ў Франкфурце ў верасні 1963 года. Выпускаўся з верасня 1964 па ліпень 1967 года, аднак яшчэ год пасля фактычнага заканчэння вытворчасці, да 31 ліпеня 1968 года, мадэль заставалася ў завадскім прайс-лісце. Было выраблена 2375 аўтамабіляў[1].
1964 | 1965 | 1966 | 1967 |
---|---|---|---|
152 | 923 | 581 | 719 |
Remove ads
Канструкцыя

NSU Spider выпускаўся выключна з двухдзверным кузавам кабрыялет, створаным на базе NSU Sport Prinz. Акрамя складнога даху, знешне аўтамабіль адрозніваўся ад купэ наяўнасцю радыятарнай рашоткі спераду. Кузаў фарбавалі ў адзін з двух колераў: чырвоны або белы.
Рухавік размешчаны ззаду над задняй воссю. Для таго, каб збалансаваць размеркаванне вагі, радыятар і бензабак усталяваны ў пярэдняй частцы кузава. Акумулятар размешчаны пад сядзеннем.
Рухавік быў лёгкім і кампактным. Разам з каробкай перадач, генератарам і стартарам, агульная вага сілавога агрэгата складала ўсяго 125 кілаграмаў. Дзякуючы малым памерам матора машына мае багажнікі і спераду, і ззаду.
Каробка перадач усталявана перад задняй воссю. Рычаг пераключэння перадач знаходзіцца ў сярэдзіне салона на падлозе. Счапленне — сухое, аднадыскавае. Прывад — на заднія колы.
Remove ads
У спорце
У 1966 годзе Карл-Хайнц Пановіц стаў чэмпіёнам Германіі па ралі. У сезонах 1967 і 1968 гадоў Зігфрыд Шпіс станавіўся чэмпіёнам Германіі па ўз’ездзе на пагорак.
Зноскі
- W. Oswald 1979, с. 348.
- W. Oswald 1979, с. 461, 464.
- W. Oswald 1979, с. 351.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads