Node.js

From Wikipedia, the free encyclopedia

Node.js
Remove ads

Node.js — падзейна-арыентаваная серверная платформа распрацоўкі праграм для інтэрнэту. У якасці мовы праграмавання выкарыстоўваецца JavaScript (існуе пашырэнне, якое дазваляе распрацоўку на CoffeScript — спрошчанай мове праграмавання, якая аўтаматычна канвертуецца ў JavaScript)[6]. Зыходны код Node.js заснаваны на V8 JavaScript Engine — распрацаваным Google рухавіку JavaScript з адкрытым зыходным кодам, які выкарыстоўваецца ў браўзеры Google Chrome.[7]

Хуткія факты Тып, Аўтар ...

Распрацоўка Node.js пачалася ў 2009 годзе як персанальны некамерцыйны праект Раяна Даля (Ryan Dahl). Цяпер распрацоўка праекту спансуецца кампаніяй Joyent.[8]

Node.js выкарыстоўваюць такія карпарацыі, як GoDaddy, Groupon, IBM, LinkedIn, Microsoft, Netflix, PayPal, Rakuten, SAP, Tuenti, Voxer, Walmart, Yahoo! і Cisco Systems.

Remove ads

Прыклады

Рзалізацыя найпрасцейшага HTTP-серверу на Node.js, які адказвае тэкстам «Hello World» на кожны запыт:

var http = require('http');
http.createServer(function (req, res) {
  res.writeHead(200, {'Content-Type': 'text/plain'});
  res.end('Hello World\n');
}).listen(1337, '127.0.0.1');
console.log('Server running at http://127.0.0.1:1337/');

Каб запусціць сервер дастаткова захаваць гэты код у файл (напрыклад example.js) і выканаць у камандным радку каманду накшталт:

% node example.js

Другі вядомы прыклад — TCP-сервер, які вяртае кліенту тэкст кожнага атрыманага запыту:

var net = require('net');
var server = net.createServer(function (socket) {
  socket.write('Echo server\r\n');
  socket.pipe(socket);
});
server.listen(1337, '127.0.0.1');
Remove ads

Супольнасць распрацоўшчыкаў

Дзейнасць супольнасці распрацоўшчыкаў Node.js у асноўным сканцэнтравана вакол спісаў рассылкі nodejs і nodejs-dev, а таксама IRC канала #node.js на freenode. Штогод супольнасць збіраецца на NodeConf — канферэнцыю распрацоўшчыкаў Node.js.[9]

Пашырэнне функцыянальнасці

Базавая функцыянальнасць Node.js можа быть пашырана з дапамогай падключальных пакетаў. У склад дыстрыбутыву Node.js уваходзіць npm — менеджер пакетаў пашырэння, сістэма, якая спрашчае працэс спампоўкі і ўсталёўкі пакетаў, а таксама сочыць за іх узаемазалежнасцямі.[10] Назва гэтай сістэмы, адпаведна яе аўтару, не з’яўляецца скарачэннем «Node.js Packet Manager».[11]

Бібліятэка даступных для ўсталёўкі пакетаў называецца npm registrty Архівавана 30 ліпеня 2012. і налічвае больш за 9 тысяч пакетаў.[12] Бібліятэка адкрыта для дапаўнення.

Зноскі

  1. The node Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 18 кастрычніка 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q124688'></a>
  2. Free Software Directory Праверана 8 жніўня 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2470288'></a>
  3. node-v0.x-archive on GitHub Праверана 2 верасня 2016.
  4. Release 24.4.1 — 2025. Праверана 22 ліпеня 2025.
  5. Why Everyone Is Talking About Node, Jolie O’Dell, 10 сакавіку 2011, Mashable
  6. NodeConf Schedule Announced Архівавана 17 верасня 2012., Klint Finley, 7 красавіку 2011, ReadWriteHack
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads