IBM
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«International Business Machines Corporation» (NYSE: IBM) ці IBM — амерыканская транснацыянальная тэхналагічная і кансалтынгавая карпарацыя з штаб-кватэрай у Арманку, Нью-Ёрк, ЗША. IBM распрацоўвае і робіць разнастайную камп’ютарную тэхніку і праграмнае забеспячэнне. Апроч таго, IBM аказвае інфраструктурныя, хостынгавыя і кансалтынгавыя паслугі ў абласцях ад мейнфрэймаўскіх камп’ютараў да нанатэхналогій.[13] На снежань 2011 года IBM была 3-й найбуйнешай публічнай тэхналагічнай кампаніяй у свеце паводле рыначнай капіталізацыі.[14][15]
Кампанія была заснавана ў 1911 годзе як Computing Tabulating Recording Corporation праз зліццё трох кампаній: Tabulating Machine Company, «International Time Recording Company» і «Computing Scale Corporation».[16] Назву «International Business Machines» кампанія атрымала ў 1924 годзе ад уласнай даччынай кампаніі ў Канадзе і, пазней, Паўднёвай Амерыцы. За ўнікальную карпаратыўную культуру і брэндынг кампанія атрымала мянушку «Big Blue» (ад англійскага «Блакітны волат»).
IBM мае найбольшую колькасць патэнтаў сярод тэхналагічных кампаній ЗША. Па ўсім свеце размешчана 9 даследчых лабараторый.[17] Супрацоўнікі кампаніі 5 разоў былі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі, чатыры разы атрымлівалі Прэмію Цьюрынга, 9 разоў — Нацыянальны медаль у вобласці тэхналогій і інавацый, і 5 разоў — Нацыянальны навуковы медаль.[18] Сярод вынаходніцтваў IBM: банкамат, дыскета, цвёрды дыск, картка з магнітнай паласой, рэляцыйная база даных, Universal Product Code, фінансавы своп, камп’ютарная сістэма SABRE, DRAM, сістэма штучнага інтэлекту Watson і іншыя.
Remove ads
Зноскі
- Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- https://headquartersoffice.com/ibm/ Праверана 26 ліпеня 2021.
- National Software Reference Library
- http://www.softlayer.com/about-softlayer Праверана 28 лістапада 2015.
- The IBM Ottawa Software Lab Праверана 10 мая 2019.
- Nanotechnology & Nanoscience Архівавана 27 снежня 2009. (англ.)
- IBM beats Microsoft in tech giants ranking (англ.). BBC World News.
- Awards & Achievements (англ.)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads