Non plus ultra
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Non plus ultra, таксама nec plus ultra[1] (лац.: Не далей межаў; далей няма куды) — лацінскае выслоўе, якое стала ўстойлівым. Паводле легенды, было напісана на Геркулесавых слупах як перасцярога мараплаўцам, знак дасягнення імі мяжы свету.

Пасля завяршэння рэканкісты і выхаду Іспаніі да Гібралтарскага праліва Фердынанд Арагонскі дадаў да іспанскага герба сімвалічную выяву Геркулесавых слупоў у выглядзе дзвюх калон карынфскага ордара, апавітых стужкай з надпісам «non plus ultra», якую яго ўнук Карл V змяніў на Plus Ultra (лац.: Яшчэ далей; далей межаў), апусціўшы адмоўную часціцу «non».
У зыходным выглядзе дэвіз прадстаўлены на гербе і сцягу Мелільі — аўтаномнага горада Іспаніі, аддзеленага ад асноўнай тэрыторыі краіны Гібралтарскім пралівам[2].
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads