PSY
паўднёвакарэйскі выканаўца і аўтар песен From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пак Чэ Сан (нар. 31 снежня 1977, Сеул, Паўднёвая Карэя) — паўднёвакарэйскі выканаўца і аўтар песень, які выступае пад псеўданімам PSY (бел.: Сай, кар.: 싸이). Вядомы сваімі гумарыстычнымі відэакліпамі і канцэртнымі выступленнямі. 24 лістапада 2012 года яго відэа «Gangnam Style» стала самым папулярным па праглядах у гісторыі YouTube[3].
21 снежня 2012 года ўпершыню ў гісторыі YouTube і Інтэрнэта колькасць праглядаў аднаго відэакліпа перавысіла 1 мільярд. Гэтым відэа стаў кліп PSY «Gangnam Style». 31 снежня 2012 года PSY выступае перад жывой аўдыторыяй больш за 1 мільён чалавек на Таймс-сквер, Нью-Ёрк у Навагоднім канцэрце. 13 красавіка 2013 года PSY апублікаваў на YouTube новы, падобны па стылі з «Gangnam Style», кліп «Gentleman», які набраў каля 192 мільёнаў праглядаў за першы тыдзень. 31 мая 2014 года відэа «Gangnam Style» набрала больш за 2 мільярды праглядаў. 1 снежня 2014 года кампанія Google была вымушана ўнесці змены ў код лічыльніка YouTube, так як колькасць праглядаў перавысіла максімальнае на той момант дапушчальнае значэнне ў 32-бітным знакавым цэлым тыпе дадзеных (2 147 483 647).
Remove ads
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
- Psy from the Psycho World! (2001)
- Ssa2 (2002)
- 3 Mai (2002)
- Ssajib (2006)
- PsyFive (2010)
- Chiljip Psy-da (2015)
- 4X2=8 (2017)
- Psy 9th (2022)
Зноскі
- Murray L. PSY // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Psy's 'Gangnam Style' becomes most viewed YouTube video of all time. The Verge (24 лістапада 2012). Праверана 15 сакавіка 2017. (англ.)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
