Palova Arena
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Palova Arena («Палова-Арэна») — спартыўны комплекс у Мінску, размешчаны каля Палаца спорту, па адрасе праспект Пераможцаў, 4.
Мабільная арэна ў сваім цяперашнім выглядзе з’явілася ў 2008 годзе. Улетку доўгі час на пляцоўцы размяшчаўся картынг. Узімку — коўзанка для коўзання на каньках[1].
Баскетбольная пляцоўка для баскетбола 3х3 уведзена ў эксплуатацыю ў 2015 годзе, тады ж яна атрымала сваю назву[1]. У жніўні 2015 года на пляцоўцы праходзіў першы маладзёжны чэмпіянат Еўропы па баскетболе 3х3 (U18)[2].
На арэне пад купалам пастаўлены шэсць спецыяльных італьянскіх стоек, трыбуны для гледачоў, поліпрапіленавае пакрыццё, на якім гуляюць на ўсіх буйных міжнародных турнірах па баскетболе 3х3[2].
У 2019 годзе рамках II Еўрапейскіх гульняў на пляцоўцы прайшлі спаборніцтвы па баскетболе 3х3[2].
Remove ads
Зноскі
- Палова-Арена. 23.08.2018 Архівавана 21 чэрвеня 2019.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads