Physarum roseum
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Physarum roseum — від міксаміцэтаў сямейства Фізаравыя (Physaraceae).
Remove ads
Апісанне
Спаракарпіі размешчаны групамі або раскіданыя, на сцяблінках. Спаратэкі шарападобныя, дыяметрам (0,1-)0,2-0,3(-0,5) мм[1]. Перыдый перапонкавы, пунсовы або ярка-пурпурна-чырвоны, амаль гладкі, з уключанымі скапленнямі пурпурна-чырвоных вапнавых шарыкаў[1]. Сцябло тонкае, цыліндрычнае, прамое, падоўжна-маршчыністае, такога ж або больш светлага колеру, без вапны, напаўпразрыстае, у аснове пашыранае. Гіпаталалус перапонкавы. Калумела адсутнічае[1]. Капіліцый адкрыты, вузлы нешматлікія, буйныя, ярка-чырвоныя, вуглаватыя або нераўнамерна разгалінаваныя, злучаныя бледна-ружаватымі канальчыкамі[1].
Споравая маса лілова-чорная. Споры бледна-ружова-карычневыя, дробна асцюкаватыя з раскіданымі пучкамі больш цёмных бародавак, 7-10 мкм у дыяметры. Плазмодый бардовы або ярка-чырвоны[1].
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads