Палятухавыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палятухавыя
Remove ads

Палятухі, палятухавыя (Petauristinae ці Pteromyini) — трыба млекакормячых атрада грызуноў ў падсямействе Sciurinae. Часам вылучаеца ў асобнае падсямейства.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Вядомы з міяцэну (каля 20 млн г. назад).

13 родаў, 36 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Амерыцы. На Беларусі 1 від — палятуха звычайная.

Даўжыня да 60 см, хваста да 63 см, маса да 1,4 кг (у палятухі звычайнай адпаведна да 21 см, 14 см і 170 г). Поўсць густая, тонкая, шаравата-бураватая, хвост пушысты. Вочы вялікія. Здольныя да планіравання (адсюль назва) з дрэва на дрэва (на адлегласць да 60 м) з дапамогай пакрытых шэрсцю скурных складак па баках цела паміж пярэднімі і заднімі канечнасцямі. Могуць мяняць напрамак палету з дапамогай хваста.

Жывуць на дрэвах, гнёзды ў дуплах. Актыўныя на змярканні і ноччу. Кормяцца насеннем, парасгкамі, пупышкамі, ягадамі, грыбамі, часам насякомымі.

Нараджаюць да 4 дзіцянят.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads