RWE-Turm
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
RWE-Turm (бел.: Вежа RWE) — офісны вышынны будынак у раёне Зюдфіртэль горада Эсэн (федэральная зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія), пабудаваны ў стылі мадэрнізму. Будынак размешчана на скрыжаванні вуліц Gutenbergstraße и Rellinghauserstraße. RWE-Turm з'яўляецца самым высокім будынкам Эсэна[4]. RWE-Turm з'яўляецца штаб-кватэрай кампаніі «RWE AG».
Будаўніцтва будынка па праекце кампаніі «Ingenhoven Overdiek und Partner» было пачата ў ліпені 1994 года. Будаўнічыя працы выконвала кампанія «HOCHTIEF AG»[5]. Будынак быў здадзены ў эксплуатацыю ў снежні 1996 года.

Тэхнічныя даныя:
- Вышыня вежы — 120 м
- Дыяметр вежы — 32 м
- Колькасць вокнаў на паверх — 51
- Колькасць надземных паверхаў — 30. З іх:
- Хол — 1 паверх (цокальны паверх)
- Офісныя паверхі — 26
- Тэхнічныя паверхі — 2 (паміж 17 і 18 офіснымі паверхамі)
- Аглядны паверх — 1 (30-ы паверх)
- Колькасць падземных паверхаў — 3
- Колькасць ліфтаў — 9 (з іх адзін вонкавы)
- Агульная плошча памяшканняў — 56 000 м²
Фасад мае падвойнае шкленне, што дазваляе забяспечваць тэмпературны рэжым будынка.
RWE-Turm неаднаразова атрымлівала розныя архітэктурныя прэміі і ўзнагароды сярод іх: «Architekturpreis NRW» (1998 год) і «CIMMIT Immobilien Award» (1998 год).
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads