Жасцёр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жасцёр[1] (Rhámnus) — род двухдольных кветкавых раслін, уключаны ў сямейства Крушынавыя (Rhamnaceae). Тыпавы род сямейства.
Тыпавы від роду — жасцёр слабіцельны (Rhamnus cathartica). Плады многіх відаў выкарыстоўваюцца ў медыцыне ў якасці слабільнага.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Род Жасцёр уключае лістападныя і вечназялёныя кусты і невялікія дрэвы, часам пакрытыя шыпамі.
Лісце часцей за ўсё размешчана чаргова, рэдка супраціўнае, з суцэльным або вышчарбленым краем.
Кветкі аднаполыя або раздзельнаполыя (калі раздзельнаполыя, то расліны звычайна двухдомныя), сабраныя ў пазухах лісця ў невялікія гронкападобныя суквецці. Пялёсткі маюцца не ва ўсіх відаў, вельмі дробныя, вузкія. Чашачка званочкавай формы, падзелена на чатыры долі. Завязь верхняя, звычайна двух- або трохгнёздавая. Цвіце ў маі — чэрвені.
Плод — чорная бліскучая касцянка з двума — чатырма насенінамі. Пладаносіць у жніўні — верасні.
Remove ads
Арэал
Род Жасцёр валодае вельмі шырокім арэалам, яго віды распаўсюджаныя на ўсіх кантынентах, акрамя Аўстраліі.
Жасцёр шырока распаўсюджаны ў еўрапейскай частцы Расіі, у Заходняй Сібіры, на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. Расце ў асноўным у зарасніках розных кустоў, па берагах рэк і пад полагам шыракалістага рэдкалесся.
Таксанамія
| яшчэ 8 сямействаў  (па Сістэме APG III)  | 
||||||||||||
| каля 100 відаў | ||||||||||||
| парадак Ружакветныя | род Жасцёр | |||||||||||
| аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Крушынавыя | |||||||||||
| яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін  (па Сістэме APG III)  | 
яшчэ больш 50 родаў | |||||||||||
Сінонімы
- Alaternus Mill., 1754
 - Apetlorhamnus Nieuwl., 1915
 - Aspidocarpus Neck., 1790, nom. inval.
 - Atadinus Raf., 1838
 - Atulandra Raf., 1838
 - Cardiolepis Raf., 1825, nom. illeg.
 - Cervispina Dill. ex Ludw., 1757
 - Endotropis Raf., 1825
 - Forgerouxa Neck. ex Raf., 1838
 - Frangula — Крушина
 - Girtanneria Neck. ex Raf., 1838
 - Hethingeria Neck. ex Raf., 1838
 - Lithoplis Raf., 1838
 - Oreoherzogia W.Vent, 1962
 - Oreorhamnus Ridl., 1920
 - Perfonon Raf., 1838
 - Sarcomphalus P.Browne, 1756
 - Sciadophila Phil., 1857
 - Verlangia Neck. ex Raf., 1838
 
Найбольш вядомыя віды

Род Жасцёр уключае каля 100[2] відаў.
- Rhamnus alaterna L., 1753
 - Rhamnus alnifolia L'Hér., 1789 — Жасцёр вольхалісты
 - Rhamnus alpina L., 1753
 - Rhamnus cathartica L., 1753 — Жасцёр слабіцельны, ці Жасцёр паслабляльны, ці Крушына звычайная, ці Жыстор, ці Жысцёр, ці Жысцёрына, ці Крушына, ці Жыстар, ці Жысцяр, ці Жысцярына
 - Rhamnus davurica Pall., 1776
 - Rhamnus diamantiaca Nakai, 1917
 - Rhamnus dolichophylla Gontsch., 1934
 - Rhamnus imeretina Booth, Petz. & Kirchn., 1864 — Жасцёр імерацінскі
 - Rhamnus leptophylla C.K.Schneid., 1908
 - Rhamnus lycioides L., 1762
 - Rhamnus parvifolia Bunge, 1831
 - Rhamnus prinoides L'Hér., 1789
 - Rhamnus pumila Turra, 1764
 - Rhamnus purshiana DC., 1825
 - Rhamnus ussuriensis J.J.Vassil., 1940 — Жацёр усурыйскі
 - Rhamnus utilis Decne., 1857
 - Rhamnus wightii Wight & Arn., 1834
 
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 110. — 160 с. — 2 350 экз.
 - Список видов рода Жостер по данным сайта The Plant List (англ.) (лац.) (Праверана 9 чэрвеня 2013)
 
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
