Шчаўе лжэсаланчаковае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шчаўе лжэсаланчаковае[1] (Rumex pseudonatronatus) — від раслін сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae), распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, Сярэдняй Азіі, Сібіры.
Remove ads
Апісанне
Шматгадовая расліна. Сцябло прямое, 100—120 см вышынёй. Пласцінкі ніжняга лісця ланцэтныя або лінейна-ланцэтныя, 10-30 × 1.5-5 см, паступова завостраныя, ля аснавання часам клінаватыя, па краі кучаравыя. Верхняе лісце больш вузкае і кароткае[2].
Суквецці вузка мяцёлкавыя, з коса ўверх накіраванымі галінамі. Кветаножкі ў сярэдняй або ніжняй частцы з патоўшчаным сучляненнем. Унутраныя лісточкі калякветніка пры пладах амаль круглявыя, 3-4.3 мм у даўжыню і ў шырыню, ля аснавання трохі сэрцападобныя, на верхавіне адцягнутыя, амаль цэльнакрайнія. Плады 2.1-2.3 × 1.2 мм, чырванавата-бурыя[2].
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (у тым ліку Украіна), Сярэдняй Азіі, Сібіры; інтрадукаваны ў Вялікабрытанію, пд. Канады і пн. ЗША[3][4].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 115. — 160 с. — 2 350 экз.
- www-sbras.nsc.ru(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 2 верасня 2019. (руск.)
- plantsoftheworldonline.org . (англ.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads