SCART
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
SCART (фр.: Syndicat des Constructeurs d'Appareils, Radiorecepteurs et Televiseurs — «Аб'яднанне вытворцаў радыёпрыёмнікаў і тэлевізараў») — еўрапейскі стандарт для далучэння мультымедыйных прылад, такіх як тэлевізар, відэамагнітафон, DVD-прайгравальнік. Іншыя назвы: Peritel, еўрараздым, Euro-AV.

Ужыванне
SCART уніфікуе злучэнне разнастайных прылад, ён аб'ядноўвае ўсе патрэбныя сігналы ў адным шматкантактным штэкеры. У цяперашні час (пачатак 2014 года) прыкладна 2/3 тэлевізараў абсталяваны як мінімум адным раздымам SCART. Праз SCART магчыма перадача аналагавых і лічбавых каманд. Напрыклад, калі ўключыць відэамагнітафон, то аўтаматычна ўключыцца і тэлевізар. Пратакол кіравання відэатэхнікай CEC, які перадаецца праз раздым SCART, дазволіў спрасціць наладжванне рознай тэхнікі праз адзін пульт. Напрыклад, з пульта тэлевізара, можна запраграмаваць відэамагнітафон на запіс у патрэбны час перадачы са спадарожнікавага ці кабельнага лічбавага прыёмніка.
Стандарт не дазваляе далучыць штэкер памылкова. Невялікім абмежаваннем з'яўляецца тое, што патрэбна ўжыць фізічную сілу для злучэння ці адлучэння гнязда і штэкера.
Remove ads
Распрацоўка
Да з'яўлення стандарта SCART ужывалася вялікая колькасць разнастайных раздымаў, што часта ўскладняла злучэнне прылад, створаных разнастайнымі фірмамі. Адрозненні меліся як у фізічным выкананні раздымаў, так і ў спецыфікацыях сігналаў.
У 1978 годзе ў Францыі быў распрацаваны стандарт SCART. З 1981 году ў Францыі было забаронена прадаваць тэлевізары, не абсталяваныя раздымам SCART. Ужо з 1984 году SCART стаў стандартам у еўрапейскіх краінах.
Remove ads
Схема
Гл. таксама
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads