SETI@home
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
SETI@home (ад англ.: Search for Extra-Terrestrial Intelligence at Home — пошук пазаземнага жыцця дома) — навуковы некамерцыйны праект добраахвотных вылічэнняў на платформе BOINC, створаны даследчым цэнтрам SETI пры Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі, які выкарыстоўвае свабодныя вылічальныя рэсурсы на камп’ютарах добраахвотнікаў[1] для аналізу радыёвыпрамянення, атрыманых праектам SETI. Праект падтрымліваецца лабараторыяй касмічных навук Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі і з’яўляецца часткай сусветных ініцыятыў SETI.
SETI@home быў упершыню прадстаўлены шырокаму грамадству 17 мая 1999 года[2][3][4]. Ён заняў на той момант трэцяе па маштабу месца сярод даследаванняў, якія вяліся ў той час і выкарыстоўвалі размеркаваныя вылічэнні праз Інтэрнэт, пасля праекта пошуку простых лічбаў Мерсена, запушчанага ў 1996 годзе і падтрыманага distributed.net у 1997 годзе. Разам з MilkyWay@home і Einstein@home гэта трэці буйны праект такога тыпу, які даследуе з’явы міжзорнай прасторы як сваю асноўную мэту.
За 20 гадоў работы былі апрацаваныя ўсе наяўныя даныя. 31 сакавіка 2020 года SETI@home перастаў рассылаць карыстальнікам новыя заданні. Праект замарожаны[5][6].
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Rules and policies (англ.). SETI@home.
- SETI@home Classic In Memoriam (англ.).
- ET, phone SETI@home! (англ.)(недаступная спасылка) (1 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2006. Праверана 17 жніўня 2018.
- APOD: May 17, 1999 - How to Search for Aliens (англ.). apod.nasa.gov. Праверана 17 жніўня 2018.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads