SWORDS

From Wikipedia, the free encyclopedia

SWORDS
Remove ads

SWORDS (скарачэнне ад Special Weapons Observation Reconnaissance Detection Systems) — баявы робат з дыстанцыйным кіраваннем. Прымяняўся ў Афганістане і Іраку амерыканскімі вайскоўцамі. Быў выведзены з эксплуатацыі ў 2008 годзе з-за шэрагу небяспечных інцыдэнтаў.[1]

Thumb
SWORDS — баявая сістэма назірання і разведкі.

Гісторыя

Амерыканская кампанія Foster-Miller Inc. і брытанская кампанія Defence Research Establishment (DERA) (пазней сталі падраздзяленнем кампаніі QinetiQ) стварылі робата з дыстанцыйным кіраваннем пад назвай TALON для выкарыстання пры размініраваннях. Робат быў прызначаны для дзеянняў у горадзе, быў здольны пераадольваць пясок, ваду і снег да 30 см глыбіні, а таксама ажыццяўляць ўздым па лесвіцы. Каб паменшыць страты амерыканскіх вайскоўцаў у Іраку, быў распрацаваны баявы варыянт TALON пад назвай SWORDS.

Робат SWORDS быў разлічаны на 8,5 гадзін працы ад батарэй ў эксплуатацыйным рэжыме і да 7 сутак у рэжыме чакання. Кантраляваўся аператарам на адлегласці да 1000 метраў. Вага складала каля 100 фунтаў (45 кг) або 60 фунтаў (27 кг) у версіі для разведкі.

На SWORDS мог быць размешчаны шэраг розных відаў зброі: вінтоўка M16, кулямёт M249 SAW (5,56-мм), кулямёт M240 (7,62-мм), вінтоўка Barrett M82, шасціствольны 40-мм гранатамёт або чатырохствольны агнямёт M202A1 FLASH.

Базавы робат каштаваў прыблізна $60 000. Кошт цэлай сістэмы SWORDS складаў $230 000, аднак вытворца сцвярджаў, што пры серыйным выпуску цана можа знізіцца да $150 000 — $180 000.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads