SpaceX

From Wikipedia, the free encyclopedia

SpaceX
Remove ads

Space Exploration Technologies Corporation (SpaceX) — амерыканская кампанія, вытворца касмічнай тэхнікі са штаб-кватэрай у горадзе Хотарн, Каліфорнія, ЗША.

Хуткія факты Тып, Заснаванне ...

Заснавана ў 2002 годзе ранейшым уладальнікам PayPal і CEO Tesla Motors Іланам Маскам з мэтай скараціць выдаткі на палёты ў космас, адкрываючы шлях да каланізацыі Марса. Кампанія распрацавала ракеты-носьбіты Falcon 1 і Falcon 9, з самага пачатку маючы на ​​мэце зрабіць іх шматразовымі, і касмічны карабель Dragon (выводзіцца на арбіту Falcon 9), прызначаны для папаўнення запасаў на Міжнароднай касмічнай станцыі. Пасажырская версія карабля Dragon V2 для транспарціроўкі астранаўтаў на МКС знаходзіцца ў фінальнай фазе распрацоўкі. З 2015 года ўдзельнічае таксама ў рэалізацыі праекта вакуумнага цягніка Hyperloop.

З мэтай кантролю над якасцю і коштам, распрацоўка, вытворчасць і тэставанне большасці кампанентаў прадукцыі праводзіцца з апорай на ўнутраныя рэсурсы, уключаючы ракетныя рухавікі Merlin, Kestrel, Draco і SuperDraco, якія выкарыстоўваюцца на ракетах-носьбітах Falcon і карабле Dragon. Гэта дазваляе SpaceX прапаноўваць самыя нізкія цэны на рынку, а таксама прыкметна зніжае час вытворчасці.

Remove ads

Асноўныя дасягненні

Да самых прыкметных дасягненняў SpaceX адносяцца:

  • Ракета-носьбіт з вадкаснымі рухавікамі (Falcon 1), якая 28 верасня 2008 года вывела карысную нагрузку на калязямную арбіту.[6][7]
  • Касмічны карабель (Dragon), паспяхова запушчаны, выведзены на арбіту і вернуты на Зямлю 8 снежня 2010 года[8]; першы прыватны карабель, прыстыкаваны да МКС — 25 мая 2012 года.[9]
  • Запуск спадарожніка (SES-8) на геастацыянарную арбіту — 3 снежня 2013.[10]
  • Першая ў гісторыі[11] пасадка першай ступені на Зямлю пасля арбітальнага запуска ракеты-носьбіта Falcon 9 — 22 снежня 2015 года.[12][13][14][15]
  • Першая паспяховая пасадка першай ступені ракеты-носьбіта Falcon 9 на марскую платформу Autonomous Spaceport Drone Ship — 8 красавіка 2016 года.[16]
  • Кампанія SpaceX у супрацоўніцтве з NASA адправіла на МКС двух амерыканскіх астранаўтаў на караблі Crew Dragon. Упершыню на МКС людзі адправіліся на транспарце прыватнай кампаніі — 30 мая 2020[17].
Remove ads

Зноскі

  1. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 мая 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27768150'></a>
  2. https://spacexfleet.com/Octagrabber Праверана 5 кастрычніка 2021.
  3. Falcon 1 Flight 4 Mission Summary In Pictures (англ.). spacex.com. Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2009.
  4. Sweet success at last for Falcon 1 rocket (англ.). spaceflightnow.com (28 верасня 2008).
  5. Musk 'optimistic' next Dragon flight will visit space station (англ.). spaceflightnow.com (9 снежня 2010).
  6. Kremer, Ken (2012 -05-25). Dragon Grappled and Berthed for History Making Docking at Station. universetoday.com(англ.). {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  7. SES-8 Launch Updates (англ.)(недаступная спасылка). spaceflight101.net. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  8. A Day to Remember - SpaceX Falcon 9 achieves first Booster Return to Onshore Landing (англ.)(недаступная спасылка). spaceflight101.com (22 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2015.
  9. The Falcon 9 first stage landing is confirmed. Second stage continuing nominally(англ.). 2015/12/22. {{cite news}}: |first= не мае |last= (даведка); Невядомы параметр |Work= ігнараваны (прапануецца |work=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  10. Musk, Elon (2015/12/22). Falcon 9 standing on LZ-1 at Cape Canaveral. twitter.com(англ.). {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  11. Шматразовая ступень Falcon 9 упершыню ў гісторыі паспяхова вярнулася на Зямлю. Сайт навін «Лента.Ру». 22 снежня 2015. Праверана 2015-12-25.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads