Spermophilus fulvus
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Spermophilus fulvus — грызун з сямейства вавёркавыя (Sciuridae), адзін з прадстаўнікоў роду суслікі (Spermophilus).
Remove ads
Апісанне
Гэты невялікі суслік да 280 мм у даўжыню, з хвастом да 65 мм (звычайна 16-21 % даўжыні цела). Мае ўнутраныя зашчокавыя мяшкі для пераноскі ежы. Галава, шыя і цела розных адценняў шаравата-карычневага і мае чырванавата-вохрыстыя плямы на пераноссі; шчокавыя і надброўныя плямы таксама вохрыста-чырвоных тонаў. Дыплоідны набор храмасом: 36.
Асяроддзе пражывання
Краіны распаўсюджвання: Афганістан, Кітай, Іран, Казахстан, Кіргізстан, Расійская Федэрацыя, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан. У Еўропе — толькі рэгіён на поўнач ад Каспійскага мора. Жыве ў пясчаных, гліністых і лёсавых пустынях і паўпустынях.
Спосаб жыцця
Звычайна капае адну нару на вялікай тэрыторыі. Часам выкарыстоўвае норы Rhombomys opimus. Сезонныя міграцыі ажыццяўляюцца, калі нара залітая талымі водамі, або ў пошуках свежай расліннасці. Са спячкі від выходзіць у сярэдзіне мая, а праз 3-4 месяцы зноў пераходзіць у рэжым глыбокага сну. Сілкуецца надземнымі часткамі траў, палыну і салянкі.
Пагрозы і ахова
На від палююць дзеля мяса і шкур для мясцовага гандлю. Магчымая дэградацыя асяроддзя пражывання шляхам выпасу жывёлы за кошт павелічэння пагалоўя жывёлы. Засухі таксама пагражаюць гэтаму віду. Ёсць у некаторых ахоўных тэрыторыях (прыкладна 5 % ад арэала віду ў Манголіі).
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
