Testament
амерыканскі гурт з горада Берклі каля Сан-Францыска From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Testament» (з англ. — «запавет») — амерыканскі гурт з горада Берклі (Каліфорнія)[1] каля Сан-Францыска, грае ў стылі трэш-метал. За 38 гадоў існавання ў складзе гурта адбываліся шматлікія змены, пры гэтым пастаянным удзельнікам застаецца толькі гітарыст Эрык Пітэрсан. З часам у гурт вярнуліся два арыгінальныя ўдзельнікі — Алекс Сколнік (гітара) і Грэг Крысціян (бас-гітара), хаця Крысціян зноў пакінуў гурт у 2014 годзе. Чак Білі з’явіўся ў гурце ў 1986 годзе, непасрэдна перад пачаткам запісу іх дэбютнага альбома The Legacy, замяніўшы Стыва Сузу ў якасці вакаліста.
На рахунку Testament 12 поўнафарматных, 5 канцэртных альбомаў, 6 кампіляцый і 16 сінглаў. Першы поспех і папулярнасць у грамадстве аматараў цяжкай музыкі гурт зарабіў пасля выхаду дэбютнай пласцінкі The Legacy ў 1987 годзе, за якой рушылі ўслед The New Order (1988), Practice What You Preach (1989) і Souls of Black (1990). Буйны камерцыйны поспех гурт чакаў адразу пасля выхаду альбома The Ritual у 1992 годзе — ён заняў у чарце Billboard 200 55 месца. Testament чатыры разы траплялі ў спіс 40 лепшых альбомаў ЗША, а таксама двойчы — у спіс 50 лепшых альбомаў Вялікабрытаніі. Дзявяты студыйны альбом гурта, The Formation Of Damnation (2008), увайшоў у дваццатку найлепшых альбомаў у Германіі, заняўшы 15-е месца, у той час як яго папярэднік, альбом The Gathering, уваходзіў у топ-50 найлепшых альбомаў Германіі. Дзясяты студыйны альбом пад назвай Dark Roots of Earth, які ўбачыў свет 27 ліпеня 2012 года, неўзабаве пасля выхаду апынуўся ў Billboard 200 пад 12-м нумарам — гэта самая высокая пазіцыя, якой гурту ўдавалася дасягнуць у амерыканскіх чартах. Brotherhood of the Snake (2016) таксама ўвайшоў у дваццатку амерыканскіх чартаў. Наступны альбом, Titans of Creation, увайшоў у першую сотню.
Чатырнаццаты альбом гурта, Para Bellum, запланаваны да выхада 10 кастрычніка 2025 года[2]. Перад альбомам выйшлі сінглы Infanticide A.I. (19 жніўня) і Shadow People (12 верасня)[3].
Remove ads
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
- The Legacy (1987)
- The New Order (1988)
- Practice What You Preach (1989)
- Souls of Black (1990)
- The Ritual (1992)
- Low (1994)
- Demonic (1997)
- The Gathering (1999)
- First Strike Still Deadly (2001)
- The Formation of Damnation (2008)
- Dark Roots of Earth (2012)
- Brotherhood of the Snake (2016)
- Titans of Creation (2020)
- Para Bellum (2025)
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads