Vir (альбом)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«VIR» — другі музычны альбом беларускага выканаўцы Vinsent, які быў выдадзены ў 2015 годзе на лэйбле 34mag PIARSHAK.[1]

Хуткія факты Альбом Vinsent, Дата выпуску ...

Прэзентацыя альбома прайшла ў Мінску 16 снежня 2015 года ў клубе «Пляцоўка хол». Наступная прэзентацыя адбылася 19 снежня 2015 года ў клубе «Theatre Delicatessen» у Лондане.

Remove ads

Пра альбом

Тэксты да песень альбома напісаў сам Vinsent.

Таксама ў працы над альбомам прымалі ўдзел бітмэйкеры:

  • BEATSCRAZE (1 песня)
  • PS BEATS (2,3,6,7,9 песні)
  • TONE JONES (4 песня)
  • DIAMOND STYLE (5 песня)
  • ELITE PRODUCERS (8 песня)
  • SCARECROW BEATS (10 песня).

Гукапіс і звядзенне адбыліся ў KAVA RECORDS.

Майстраванне: IVANEY SOUND.

Музычны прадусар: Аляксей Драко.

Бэк-вакал: Вікторыя Расолька, Ірына Расолька, Арцём Сітнікаў.

Фота: Дзмітрый Кужалькоў.

Дызайн: Алесь Валянюк, Ілья Шыманскі.

Адміністраванне: Павал Белавус.

«Вір – гэта сымбаль няспыннага руху, падзеяў вакол нас. Мне падаецца, альбом атрымаўся як той няспынны вір – хваля энэргіі, якая ўсё падхопіць і панясе наперад. Што да гуку, то хацелася знайсьці залатую сярэдзіну паміж экспэрымэнтамі з электронікай і жывым традыцыйным гучаньнем. Калі казаць пра тэксты, так важныя для жанру, то на альбоме большую частку займаюць развагі пра вечныя пастуляты: сілу духу й супакой, любоў і каханьне, вайну й мір. Мне здаецца, што альбом мае адразу два настроі: нястрымны пазытыў і скрышальны смутак, настроі зьмешваюцца і ствараюць своеасаблівы вір»

— Vinsent для http://34mag.net/

Remove ads

Спіс кампазіцый

Аўтарства ўсіх тэкстаў: Vinsent. 

Больш інфармацыі №, Назва ...
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads