WiMAX

From Wikipedia, the free encyclopedia

WiMAX
Remove ads

WiMAX (англ.: Worldwide Interoperability for Microwave Access) — тэлекамунікацыйная тэхналогія перадачы інфармацыі праз радыёканалы сувязі, у большасці выпадкаў выкарыстання, забяспечваючы кожнага кліента інтэрнэт-доступам. Часам блытаецца з іншай тэхналогіяй, Wi-Fi, ад якой адрозніваецца значна большай зонай пакрыцця сігналу, і ў адрозненні ад Wi-Fi, падпарадкоўваецца стандарту IEEE 802.16 (таксама шырокапалосны бесправадны доступ). Назва WiMAX была абвешчаная некамерцыйнай арганізацыяй WiMAX Forum, створанай у чэрвені 2001 года, каб прасоўваць зручнасць і канцэпцыю сумеснага выкарыстання, прапанаваную стандартам. WiMAX Forum характарызуе WiMAX як «стандартызаваную тэхналогію, якая вырашае праблему апошняй мілі праз шырокапалосны бесправадны доступ, альтэрнатыву кабельным сеткам і DSL».[1]

Thumb
Базавая станцыя
Remove ads

Стандарты

WiMAX як тэхналогія апісваецца стандартам IEEE 802.16, зацверджаным арганізацыяй WiMAX Forum. Сертыфікацыя прылад згодна са стандартам азначае, што прылады розных вытворцаў будуць здольныя працаваць разам у адной сістэме. Сертыфікацыяй займаецца WiMAX Forum.

Стандарт IEEE 802.16 у розных крыніцах згадваецца як «WiMAX», часам таксама «Fixed WiMAX», «Mobile WiMAX», «802.16d» і «802.16e».[2] Афіцыйна існуе толькі дзве версіі стандарту:

  • 802.16-2004, вядомы як 802.16d. Назва «Fixed WiMAX» (па-беларуску: фіксаваны WiMAX) эквівалентна гэтай версіі, таму што стандарт не прадугледжвае «мабільнасць», у прыватнасці, роўмінг паміж базавымі станцыямі адной сеткі.
  • 802.16e-2005, вядомы як 802.16e, з'яўляецца ўдасканаленай версіяй 802.16-2004. Паміж іншых правак была створаная падтрымка мабільнасці — з-за гэтага часам узгадваецца як «Mobile WiMAX».

На дадзены момант Mobile WiMAX з'яўляецца найбольш камерцыйна запатрабаванай тэхналогіяй, таму зараз актыўна ўводзяцца ў працу новыя бесправадныя сеткі (у прыватнасці, у Беларусі; гл. ніжэй).

Remove ads

Выкарыстанне

Магчымасці WiMAX, а менавіта хуткасць перадачы і вялікая зона пакрыцця, робяць рэальным выкарыстанне WiMAX у наступных сферах:

  • Падключэнне хот-спотаў Wi-Fi да Інтэрнэту
  • Выкарыстанне ў якасці вырашэнні пытання «апошняй мілі»
  • Надаванне розных тэлекамунікацыйных паслугаў (triple play)
  • Мабільнае выкарыстанне

WiMAX у Беларусі

Станам на верасень 2014 года ў Беларусі дзейнічае толькі адна сетка WiMAX ад Белтэлекам з кропкавым пакрыццём у Мінску.[3]

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads