Windows Communication Foundation
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Windows Communication Foundation (WCF) — праграмны фреймворк, які выкарыстоўваецца для абмену данымі паміж праграмамі. Уваходзіць у склад .NET Framework[1]. Да свайго выпуску ў снежні 2006 года ў складзе .NET Framework 3.0, WCF быў вядомы пад кодавым імем Indigo.

WCF робіць магчымым пабудову бяспечных і надзейных транзакцыйных сістэм праз спрошчаную уніфікаваную праграмную мадэль міжплатформеннага ўзаемадзеяння. Камбінуючы функцыянальнасць існуючых тэхналогій .NET па распрацоўцы размеркаваных прыкладных праграм (ASP.NET XML Web Services — ASMX, WSE 3.0, .NET Remoting, .NET Enterprise Services і System.Messaging), WCF дае адзіную інфраструктуру распрацоўкі, якая, пры ўмелым ўжыванні, павышае прадукцыйнасць і зніжае выдаткі на стварэнне бяспечных, надзейных і транзакцыйных Web-службаў новага пакалення. Закладзеныя ў яе прынцыпы інтэраперабельнасці (функцыянальнай сумяшчальнасці) дазваляюць арганізаваць працу з іншымі платформамі, для чаго выкарыстоўваюцца тэхналогіі ўзаемадзеяння платформаў, напрыклад WSIT, якія распрацоўваюцца на базе адкрытага зыходнага кода.
Remove ads
Хостынг
Клас службы WCF не можа існаваць самастойна. Кожная служба WCF павінна знаходзіцца пад кіраваннем пэўнага працэсу Windows, які называецца хоставым працэсам. Існуе некалькі варыянтаў хостынга:
- Аўтахостынг (гэта значыць хост-працэсам з'яўляецца, напрыклад, кансольная або графічная праграма)
- Хостынг у адной са службаў Windows
- Хостынг з выкарыстаннем IIS (Internet Information Server) або WAS (Windows Activation Services).
Зноскі
- Deploying an Internet Information Services-Hosted WCF Service . Microsoft Developer Network (MSDN).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads