X Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур

Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

X Рэспубліка́нскі фестыва́ль нацыяна́льных культу́р адбыўся 6 і 7 чэрвеня 2014 года ў беларускім Гродне.[1] На фестываль у Гродне прыехалі больш за паўтары тысячы ўдзельнікаў і гасцей.

Хуткія факты Дата(ы), Месца(ы) правядзення ...

Удзельнікі

Фестывалю папярэднічалі два гады працы арганізатараў і рэспубліканскага журы. Працы распачалася канцэртам у Белдзяржфілармоніі, ва ўсіх абласцях і горадзе Мінску прайшлі адборачныя туры. У выніку прафесійнае журы назвала калектывы мастацкай творчасці і асобных артыстаў, народных майстроў і кулінараў, якія прымуць удзел у фінале фестывалю. Усяго праз адборачныя туры прайшло больш за дзве тысячы чалавек. У фінал трапілі 900 прадстаўнікоў 35 нацыянальнасцей. У фінальных мерапрыемствах юбілейнага фестываля прынялі ўдзел каля 850 артыстаў, арганізаваны нацыянальныя падворкі, праведзены конкурс прыгажосці сярод прадстаўніц нацыянальных аб’яднанняў. На фестывалі у Гродне свае песні, танцы, кухню прэзентавалі прадстаўнікі 35 са 140 нацыянальнасцей, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку кабардзіна-балкары, мардвяне, іспанцы, венесуэльцы і індыйцы.[2]

Remove ads

Мерапрыемтвы

Фестываль доўжыўся тры дні. 6 чэрвеня вечарам адбылася афіцыйная цырымонія адкрыцця, якая распачалася шэсцем удзельнікаў ад Савецкай плошчы да плошчы Леніна. Другі дзень фестывалю, 7 чэрвеня, быў прысвечаны нацыянальным падворкам, кожны з якіх падрыхтаваў сваю праграму. Каля 60 святочных мерапрыемстваў прайшлі на канцэртных пляцоўках на плошчах Леніна і Савецкай, у парку імя Жылібера, у абласным драматычным тэатры. Элементам свята стала праграма для моладзі «Энергія старажытных вуліц», мерапрыемствы якой прайшлі ў розных частках горада. Упершыню ў Гродне прайшло шоу-прэзентацыя нацыянальных строяў, закладзена Алея сяброўства, усталяваны памятны знак на месцы страчанага храма — Фары Вітаўта. На фестывалі выступілі калектывы з гістарычнай радзімы прадстаўнікоў нацыянальна-культурных аб’яднанняў, арганізаваны шматнацыянальны рок-канцэрт, прайшло свята нацыянальнага тэатральнага мастацтва. У канцэртных праграмах прынялі ўдзел беларускія выканаўцы, якія маюць карані іншых нацыянальнасцей: Гюнеш, Іскуі Абалян, Іван Буслай. Спецыяльнымі гасцямі фестывалю сталі Леў Лешчанка[ru], групы «Вінтаж[ru]», «Чынгісхан[de]» і «ТіК» з Украіны.

Remove ads

Меркаванні

" Гэты фестываль — знакавая падзея для нашага горада. Складана падабраць словы, каб апісаць гэтае неверагоднае свята. Ныраючы з аднаго падворка ў другі, вы падарожнічаеце з краіны ў краіну. Вы чуеце адну мову, паварочваеце за рог — а там ужо размаўляюць на іншай. Прыемна, што з кожным годам кола ўдзельнікаў фестывалю пашыраецца. Мы стараемся максімальна задаволіць іх запыты, падрыхтаваць пляцоўкі, каб прадстаўнікі ўсіх нацыянальнасцей маглі прадставіць сваю культуру, пачынаючы ад танцаў і песень і заканчваючы рамесніцтвам і нацыянальнай кухняй.
намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага гарвыканкама Аляксандр Вайтуляніс
"

Галерэя

X Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур
Thumb
Грэчаскі фестывальны падворак.
Thumb
Венесуэльскі фестывальны падворак.
Thumb
Крымскататарскі фестывальны падворак.
Thumb
Малдоўскі фестывальны падворак.
Thumb
Польскі фестывальны падворак.
Thumb
Літоўскі фестывальны падворак.
Thumb
Мемарыяльны знак на месцы Фары Вітаўта, адкрыццё якога адбылося ў рамках фестывалю.

Зноскі

  1. X Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне. Партал выдавецкага дома «Звязда» (10 студзеня 2014). Праверана 15 мая 2017.
  2. Суквецце культур. Беларусь Сегодня. 22 мая 2014. Праверана 2019-11-10.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads