Zilog

From Wikipedia, the free encyclopedia

Zilog
Remove ads

Zilog, Inc. (раней таксама ZiLOG) — амерыканская кампанія, вытворца мікрапрацэсараў, мікракантролераў і ўбудаваных электронных схем.

Хуткія факты Тып, Заснаванне ...
Remove ads

Гісторыя

Кампанія Zilog была заснавана ў 1974 годзе трыма інжынерамі Intel, якіх не задавальняла тое, што Intel надавала мала ўвагі распрацоўцы працэсараў пасля выпуску працэсара Intel 8080.

Ініцыятарам заснавання новай кампаніі быў Федэрыка Фаджын (англ.: Federico Faggin), галоўны распрацоўшчык працэсара Intel 4004 і Intel 8080, яго асноўнай ідэяй было стварэнне кампаніі, цалкам прысвечанай распрацоўцы мікрасхем. Да новага праекта далучыўся былы менеджар Intel Ральф Унгерман (англ.: Ralph Ungermann) і японскі інжынер Масатошы Сіма (англ.: Masatoshi Shima) — таксама рапрацоўшчык Intel 4004.

Першай распрацоўкай кампаніі быў 8-бітны мікрапрацэсар Z80. Створаны на аснове Intel 8080, ён быў аднак значна ўдасканалены і таннейшы.

У 1980 году Zilog стала даччынай кампаніяй Exxon, але адміністрацыя і супрацоўнікі выкупілі кампанію назад у 1989. У 1998 Zilog была набыта кампаніяй Texas Pacific Group, якая рэарганізавала яе ў канцы 2001 года. У студзені 2008 года Zilog адхіліла прапанову Universal Electronics Inc па набыцці кампаніі.

У снежні 2009 года карпарацыя IXYS выкупіла Zilog за 62.4 мільёна долараў.[1]

У лютым 2012 года кампанія анансавала выпуск новага пакалення мікрапрацэсараў Z8051.

У жніўні 2017 года Zilog разам з IXYS былі купленыя кампаніяй Littelfuse за 750 мільёнаў долараў.[2]

Remove ads

Працэсары і мікракантролеры Zilog

  • Zilog Z80 (1976 год)
  • Zilog Z8000 (1978 год)
  • Zilog Z8 (1979 год)
  • Zilog Z800 (1985 год)
  • Zilog Z80000 (канец 1985 года)
  • Zilog Z280 (пачатак 1986 года)
  • Zilog Z180 (канец 1986 года)
  • Zilog Z380 (1994 год)
  • Zilog eZ80 (2001 год)
  • Zilog eZ8 (2005 год)
  • Zilog Z16 (2006 год)
  • Zilog Z8051 (2012 год)

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads