Ёзэф Вернер (мастак)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ёзэф Вернер (мастак)
Remove ads

Ёзэф Вернер[4], часта Ёзэф Вернер-малодшы (ням.: Joseph Werner der Jüngere; 22 ліпеня 1637, Берн — каля 1710, там жа) — швейцарскі мастак, мініяцюрыст эпохі барока.

Хуткія факты Ёзэф Вернер, Дата нараджэння ...

Праявіў сябе як майстар мініяцюры, аўтар шэрагу алегарычных палотнаў. Працаваў пры шматлікіх каралеўскіх дварах Еўропы, дзе ён выконваў замовы на стварэнне партрэтаў і іншага.

Вернер быў запрошаны ў Парыж і Версальскі палац караля Людовіка XIV, дзе стварыў партрэт манарха. Працаваў над упрыгожваннямі Версальскага палаца. У 1667 годзе пакінуў Францыю, але працягнуў актыўна тварыць па замове вышэйшых арыстакратычных колаў. Пазней працаваў у Аўгсбургу, дзе пісаў для прадстаўнікоў сям’і Фугераў. У Аўгсбургу ў 1680 годзе мастак стварыў карціну-алегорыю з нагоды шлюбу Вялікага Дафіна Францыі Людовіка з прынцэсай Марыяй Ганнай Баварскай. Запрошаны Баварскім курфюрстам у Вену, стварыў партрэт Леапольда I, затым быў запрошаны ў Берлін прускім каралём Фрыдрыхам I.

Пазней актыўна працаваў у родным горадзе Берне.

Remove ads

Зноскі

1. RKDartists — 2017. Праверана 18 студзеня 2019.

2. Werner, Joseph (der Jüngere) // SIKART — 2006. Праверана 18 студзеня 2019.

3. RKDartists Праверана 16 кастрычніка 2016.

4. Thumb
Адказ Цэнтра даслядванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
«Пры перадачы на пісьме іншамоўных прозвішчаў і тапонімаў, у структуру якіх уваходзіць спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі, рэкамендуем карыстацца палажэннямі § 16 Правіл арфаграфіі, зацверджаных у 2008 г. У адпаведнасці з фармулёўкай пункта 3 гэтага параграфа згаданае спалучэнне ("й + галосны") перадаецца ётаванымі галоснымі, таму ёсць падставы пісаць: Якагама, Яганэсбург, Емен, еменцы, Ёркшыр, Ёган, Ёзас (як Ёфе, Нью-Ёрк).»

— Адказ Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads