Іван Кірылавіч Цішчанка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Кірылавіч Цішчанка (22 мая 1930, в. Улукі, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць — 22 лютага 2001) — беларускі фалькларыст, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1969), прафесар (1992).

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філалагічны факультэт, 1956).

Працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі (з 1957, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры (з 1992, факультэт беларускай культуры і сучаснага мастацтва, кафедра фальклору, прафесар).

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1997 года.

Навуковыя інтарэсы: гісторыя беларускай фалькларыстыкі; беларуская міфалогія; песенная народная творчасць.

Remove ads

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1986).

Бібліяграфія

  • Белорусская частушка. Вопросы генезиса жанра : автореферат диссертации … кандидата филологических наук : 648 / И. К. Тищенко. — Минск, 1969.

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 8 чэрвеня 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads