Іван Сямёнавіч Баба
(XV ст.) князь друцкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Сямёнавіч Баба, князь Друцкі (не пазней за 1423 — не раней за 1436) — вялікалітоўскі арыстакрат.
Remove ads
Біяграфія
З роду князёў Друцкіх, сын князя друцкага Сямёна Дзмітрыевіча.
Магчыма, быў полацкім намеснікам (1409). Актыўны прыхільнік вялікага князя Свідрыгайлы ў час барацьбы з вялікім князем Жыгімонтам Кейстутавічам. У 1431 годзе ўваходзіў у раду Свідрыгайлы, пад адным з дзяржаўных актаў захавалася яго пячатка з прататыпам пазнейшага герба «Друцк».
Пасля перамогі Жыгімонта Кейстутавіча, у 1436 годзе выехаў у Пскоў, потым у Маскву разам з малодшымі сынамі Іванам, Васілём і Сямёнам Бабічамі, якія засталіся на маскоўскай службе. Старэйшыя сыны Канстанцін (каля 1410 — каля 1442) і Фёдар (каля 1410 — пасля 1446) засталіся ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads