Інданезійскі Калімантан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інданезійскі Калімантан або інданезійскі Барнеа — паўднёвая частка вострава Калімантан (іншая назва вострава — Барнеа), якая належыць Інданезіі. На востраве размешчаны таксама ўсходняя частка Малайзіі і Бруней. У англійскай мове інданезійскую частка вострава называюць проста Калімантан (англ.: Kalimantan), у той час як увесь востраў вядомы пад назвай Барнеа (англ.: Borneo)[1].

Інданезійская частка вострава займае плошчу 582 593 км² або прыкладна 78 % тэрыторыі астравы (агульная плошча вострава — 743 330 км²), у ёй пражывае каля 70% насельніцтва вострава[2]..
Інданезійская частка Калімантана ўключае ў сябе пяць правінцый :
- Заходні Калімантан;
- Цэнтральны Калімантан;
- Паўднёвы Калімантан;
- Усходні Калімантан;
- Паўночны Калімантан.
Remove ads
Зноскі
- Kalimantan . Britannica. Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2012. Праверана 18 мая 2011.
- Indonesia General Info . Geohive.com. Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2012. Праверана 18 мая 2011.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads