Інстытут біяарганічнай хіміі і нафтахіміі імя В. П. Кухара НАН Украіны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Інстытут біяарганічнай хіміі і нафтахіміі імя В. П. Кухара НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне хіміі біялагічна актыўных пептыдаў, бялкоў, нуклеінавых кіслот і іх кампанентаў; хімічных мадэляў біялагічных працэсаў, сінтэзу і вывучэння біялагічных уласцівасцей новых рэгулятараў для выкарыстання ў медыцыне і сельскай гаспадарцы; развіцця навуковага сінтэзу і тэхналогіі атрымання важных прадуктаў і матэрыялаў з нафты; экалагічнымі даследаваннямі.

Хуткія факты Інстытут біяарганічнай хіміі і нафтахіміі імя В. П. Кухара Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, Міжнародная назва ...
Remove ads

Гісторыя

У 1987 годзе на базе Аддзялення біяарганічнай хіміі Інстытута арганічнай хіміі АН УССР быў створаны Інстытут біяарганічнай хіміі АН УССР. У 1989 г. Інстытуту быўло падпарадкавана Аддзяленне нафтахіміі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі і вугляхіміі АН УССР, пасля чаго ён атрымаў новую назву — Інстытут біяарганічнай хіміі і нафтахіміі АН УССР. У 2018 годзе Інстытуту біяарганічнай хіміі і нафтахіміі НАН Украіны прысвоена імя выбітнага ўкраінскага вучонага В. П. Кухара.

Remove ads

Структура

  • Аддзел тонкага арганічнага сінтэзу
  • Аддзел хіміі біяактыўных азотазмяшчальных гетэрацыклічных асноў
  • Аддзел механізмаў біяарганічных рэакцый
    • Лабараторыя малекулярных механізмаў рэгуляцыі клеткавага метабалізму
  • Аддзел хіміі прыродных злучэнняў
    • Лабараторыя медыка-біялагічных даследаванняў
  • Аддзел арганічнага і нафтахімічнага сінтэзу
    • Лабараторыя мадыфікацыі палімераў
  • Аддзел каталітычнага сінтэзу
  • Аддзел хіміі функцыянальных матэрыялаў
  • Аддзел сінтэзу фізіялагічна актыўных злучэнняў фосфару
  • Аддзел навукова-арганізацыйнай работы і інтэлектуальнай уласнасці
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads