Інстытут праграмных сістэм НАН Украіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інстытут праграмных сістэм НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне праграмавання і інфармацыйных тэхналогій. Уваходзіць у склад Кібернетычнага цэнтра НАН Украіны.
Remove ads
Гісторыя
У 1980 годзе з мэтай цэнтралізацыі работ па распрацоўцы праграмнага забеспячэння ЭВМ і сістэм на аснове новых тэхналогій праграмавання, уніфікацыі і тыпізацыі праграмных сродкаў, арганізацыі іх распаўсюджвання, ўкаранення і суправаджэння ў прамысловым маштабе было створана спецыяльнае канструктарска-тэхналагічнае бюро праграмнага забеспячэння Інстытута кібернетыкі імя В. М. Глушкова АН УССР. У 1992 годзе на аснове бюро паўстаў Інстытут праграмных сістэм Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.
Remove ads
Структура
- Аддзел інфармацыйна-камунікацыйных сістэм спецыяльнага прызначэння
- Аддзел тэорыі камп’ютарных вылічэнняў
- Аддзел аўтаматызаваных сістэм арганізацыйнага кіравання
- Аддзел аўтаматызаваных сістэм праграмна-мэтавага кіравання
- Аддзел праблем мадэлявання і надзейнасці чалавека-машынных сістэм
- Аддзел праблем практычнай інфарматыкі
- Аддзел аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм
Спасылкі
- Сайт інстытута Архівавана 19 жніўня 2024.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads