Інстытут фізікі кандэнсаваных сістэм НАН Украіны

Навукова-даследчая установа From Wikipedia, the free encyclopedia

Інстытут фізікі кандэнсаваных сістэм НАН Украіныmap
Remove ads

Інстытут фізікі кандэнсаваных сістэм НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення фізікі і астраноміі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне статыстычнай тэорыі цвёрдых цел і мяккіх рэчываў, камп’ютарнага мадэлявання фізічных працэсаў і разлікаў асноўных фізічных характарыстык кандэнсаваных сістэм.

Хуткія факты Інстытут фізікі кандэнсаваных сістэм Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, Міжнародная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Вясной 1969 года ў Львове быў утвораны аддзел статыстычнай тэорыі кандэнсаваных станаў Інстытута тэарэтычнай фізікі АН УССР. У 1980 годзе было створана яшчэ два навуковых падраздзяленні — аддзел тэорыі раствораў і аддзел квантавай статыстыкі, што дазволіла адкрыць у тым жа годзе Львоўскае аддзяленне статыстычнай фізікі ІТФ АН УССР. На базе аддзялення ў 1990 годзе быў утвораны Інстытут фізікі кандэнсаваных сістэм НАН Украіны.

Remove ads

Структура

  • Аддзел статыстычнай тэорыі кандэнсаваных сістэм
    • Лабараторыя статыстычнай фізікі складаных сістэм
  • Аддзел квантавай статыстыкі
  • Аддзел камп’ютарнага мадэлявання шматчасцінкавых сістэм
  • Аддзел тэорыі мяккай матэрыі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads