Інстытут фізіялогіі імя А. А. Багамольца НАН Украіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інстытут фізіялогіі імя А. А. Багамольца НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення біяхіміі, фізіялогіі і малекулярнай біялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне малекулярнай фізіялогіі, біяфізікі, нейрафізіялогіі, паталагічнай фізіялогіі.
Remove ads
Гісторыя
Папярэднікамі Інстытута Багамольца з’яўляюцца Інстытут клінічнай фізіялогіі АН УССР (заснаваны 9 мая 1934) і Інстытут эксперыментальнай біялогіі і паталогіі Міністэрства аховы здароўя УССР (заснаваны ў 1930). Абодва інстытуты працяглы час узначальваліся украінскім савецкім фізіёлагам Аляксандрам Багамольцам, які быў таксама прэзідэнтам Акадэміі навук Украінскай ССР.
Інстытуты былі аб’яднаны ў 1953 годзе і названы ў гонар А. А. Багамольца.
Remove ads
Структура
- Аддзел фізіка-хімічнай біялогіі клетачных мембран
 - Аддзел біяфізікі іонных каналаў
 - Аддзел біяфізікі сэнсарнай сігналізацыі
 - Аддзел цыталогіі
 - Аддзел нервова-мышачнай фізіялогіі
 - Аддзел фізіялогіі нейронавых сетак
- Лабараторыя сінаптычнай перадачы
 
 - Аддзел фізіялогіі рухаў
 - Лабараторыя біялогіі стваловых клетак
 - Аддзел агульнай і малекулярнай патафізіялогіі
 - Аддзел фізіялогіі кровазвароту
 - Аддзел імунафізіялогіі
 - Аддзел гіпаксіі
 - Аддзел клінічнай фізіялогіі злучальнай тканкі
 
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
