Гіпаксія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гіпаксія — стан кіслароднага галадання як арганізма агулам, так і асобных органаў і тканак, выкліканы рознымі фактарамі — затрымкай дыхання, хворымі станамі, малым змяшчэннем кіслароду ў атмасферы. З прычыны гіпаксіі ў жыццёва важных органах развіваюцца незваротныя змены. Найбольш адчувальныя да кіслароднай недастатковасці — цэнтральная нервовая сістэма, цягліца сэрца, тканкі нырак, печані. Можа выклікаць з’яўленне невытлумачальнага пачуцця эйфарыі, прыводзіць да галавакружэння, нізкага цягліцавага тонусу.
Remove ads
Дыягностыка
Дыягностыка гіпаксіі важная ў двух выпадках:
- пры парушэннях вонкавага дыхання (напрыклад, аперацыі пад наркозам, знаходжанне на штучнай вентыляцыі лёгкіх)[1] — метадам пульсаксіметрыі вызначаюць насычэнне (сатурацыю) артэрыяльнай крыві кіслародам — SaO2 — у норме 95 % — 99 %;[2]
- пры гіпаксіі плода ў канцы цяжарнасці[3] — метадам кардыятакаграфіі або з дапамогай акушэрскага стэтаскопа вызначаюць частату сардэчных скарачэнняў плода.
Remove ads
Гл. таксама
- Вышынная хвароба (вышынная гіпаксія)
- Гіпераксія
- Сабачы кайф
- Анаксія
Зноскі
- Внешние признаки нарушения дыхания у пациентов со СМА . f-sma.ru. Праверана 6 лютага 2023.
- Как работает пульсоксиметр и зачем измерять уровень сатурации . yavitrina.ru. Праверана 6 лютага 2023.
- Диагностика и лечение гипоксии плода во время родов . studfile.net. Праверана 6 лютага 2023.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads