Ітсізм

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ітсі́зм (нідэрл.: Ietsisme, ад нідэрл.: Iets — штосьці, што-небудзь, абы-што) — тэрмін, які апісвае веру ў метафізічную сілу. Выраз вынайдзены для пазначэння формы рэлігійнага лібералізму для класіфікацыі веры, калі чалавек, з аднаго боку, падазрае, што хтосьці ці штосьці звышнатуральнае дзесьці ёсць, але, з іншага боку, не прымае і не падтрымлівае ўсталяваную сістэму вераванняў, дактрын, догм і існуючых тлумачэнняў прыроды Бога якой бы то ні было рэлігіі.

Remove ads

Вызначэнні

Thumb
«…Магчыма, ёсць штосьці нашмат большае, чым тое, што мы можам ведаць».

Магчыма, што першае ўзгадаванне гэтага слова было ў нідэрландскім «Сацыяльна-культурнай справаздачы» 1996 года, (нідэрл.: Sociaal en Cultureel Rapport 1996). У лістападаўскім выданні перыядычнага часопіса філасофіі «Filosofie Magazine» таго ж года ў артыкуле «Вось, ідуць Ітсеры», паведамлялася: «Усё менш людзей праяўляюць цікавасць да царквы. Колькасць вернікаў у „невядомую, вышэйшую сілу“ павялічваецца; пачынаючы з 1991 года, з 2 % да 22 % (паводле дадзеных „Сацыяльна-культурнай справаздачы“ за 1996 рок). Гэта нацыянальная эпідэмія. Тыповы адказ ітсіста на пытанне: „Ці верыце вы ў агульнапрынятага хрысціянскага Бога?“ будзе: „Не, але штосьці мусіць быць…“». Апытанне грамадскай думкі, што праводзілася галандскай штодзённай газетай «Trouw» у кастрычніку 2004 года, паказала, што каля 40 % яе чытачоў адчуваюць сябе менавіта «ітсістамі».

Выраз стаў вядомым у Нідэрландах пасля таго, як палітычны аглядальнік Рональд Пластарк (нідэрл.: Ronald Plasterk; у цяперашні час міністр адукацыі, культуры і навукі Нідэрландаў) выкарыстаў яго як асноўную тэму тэлевізійнай праграмы «Buitenhof». Але, мусіць, слова існавала і да гэтай праграмы.

У адрозненні ад традыцыйных агностыкаў, якія разглядаюць рэчы больш скептычна, «не веруючы ў тое, што невядома», ітсісты лічаць, што, «магчыма, ёсць штосьці нашмат большае, чым тое, што мы можам ведаць». Бог у гэтай форме рэлігійнага лібералізму можа ўяўляцца альбо як нейкая істота, якая існуе па-за светам (падобны пункт гледжання выказваецца і ў іўдаізму, хрысціянстве і ісламе), або як калектыўная духоўная сіла, што існуе ў межах свету (падобна будыйскаму «уяўленню пра свет»).

У кастрычніку 2005 года слова «ітсізм» было далучана да чатырнаццатага выпуску слоўніка «ван Дале» (нідэрл.: Dikke Van Dale)[1]. У англійскую мову гэты тэрмін трапіў у якасці запазычання з галандскай.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. ISBN13: 9789066484313, 14-ы выпуск галандскага слоўніку Dikke van Dale.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads