Адказнасць (філасофія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адка́знасць — катэгорыя, якая выражае свядомыя адносіны сацыяльных груп або асобы да патрабаванняў грамадства, яго нормаў і каштоўнасцей[1].
Віды адказнасці
У адпаведнасці са сферамі праяўлення адрозніваюць палітычную, маральную, юрыдычную і іншыя віды адказнасці. У залежнасці ад яе носьбіта вылучаюць індывідуальную (асабістую) і калектыўную адказнасць[1].
Адказнасць асобы
У індывіда адказнасць фарміруецца як вынік яго здольнасці вызначаць свой спосаб існавання і паводзіны[1].
Перадумовай асабістай адказнасці ў філасофіі лічыцца адзінства чалавечай жыццядзейнасці і неабходнасці апасродкавання ўздзеяння свядомасцю і выбарам самога індывіда. Таму чалавек здольны самавызначацца ў адносінах да свайго сучаснага і мінулага жыцця, быць «аўтарам» сваіх дзеянняў і учынкаў, г. зн. браць адказнасць за іх на сябе. Ён усталёўвае ў рэальнасці пэўны парадак маральнасці, свабоды і належнага існавання, якія не залежаць ад наяўных умоў[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads