Ай-Петрынская яйла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ай-Петрынская яйла
Remove ads

Ай-Петрынская яйла — платападобны масіў Галоўнага пояса Крымскіх гор[1].

Хуткія факты Ай-Петрынская яйла, Медыяфайлы на Вікісховішчы ...

Працягваецца на 25 км ад Байдарскіх Варот на захадзе да Ялцінскай яйлы на ўсходзе. Вышыня да 1346 м (г. Рока). Крута абрываецца ў бок Паўднёвага берага Крыма скальнымі сценкамі вышынёй 50-600 м, паўночныя і паўночна-заходнія схілы спадзістыя. Пашыраны карставыя формы рэльефу, многа шахт і пячор, сярод якіх помнікі прыроды.

Ай-Петрынская яйла складаецца з вапнякоў. У межах яе выдзяляюць тры карставыя раёны Горна-Крымскай карставай вобласці (Заходні, Цэнтральны і Усходні Ай-Петрынскі) з шматлікімі карставымі лейкамі (звыш 1800 м) і паражнінамі-пячорамі (самыя вядомыя — Каскадная, Севастопальская, Скельская, Узунджа), калодзежамі і шахтамі (звыш 300 м). Многа перавалаў (Шайтан-Мердвен, Байдарскія Вароты і інш.).

Захаваліся прыродня лясы (бук, граб, хвоя, ясень, клён). Пераважае горна-стэпавая і горна-лугавая расліннасць з разнатраўна-тыпчаковымі і разнатраўна-злакавымі згуртаваннямі.

Знойдзены косткі вымерлых жывёл (пячорнага льва, пячорнага мядзведзя, рысі, сайгака і інш.). Вядомы аб’ект турызму Вялікі каньён Крыма. Раён рэкрэацыі.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads