Акадэмія асветы ўніверсітэта Вітаўта Вялікага
універсітэт у Вільні From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Акадэмія асветы ўніверсітэта Вітаўта Вялікага (літ.: Vytauto Didžiojo universiteto Švietimo akademija), да 2019 года Літоўскі ўніверсітэт адукацыйных навук (літ.: Lietuvos edukologijos universitetas), да 20 кастрычніка 2011 года Ві́ленскі педагагічны ўніверсітэт (літ.: Vilniaus pedagoginis universitetas) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Вільні.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў 1935 годзе ў Клайпедзе як педагагічны інстытут. Падрыхтоўваў настаўнікаў пачатковых школ. У 1939 годзе знаходзіўся ў Панявежысе. Пасля перадачы Віленскага краю Літве інстытут пераведзены ў Вільню, дзе ў лістападзе 1939 годзе пачаў працу пад сучаснай назвай. Пасля Вялікай Айчыннай вайны універсітэт зноў пачаў працаваць як педагагічны інстытут.
У 1986 годзе інстытут складаўся з сямі факультэтаў (літоўскай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, замежных моў, гісторыі і педагогікі, фізікі, матэматыкі, прыродазнаўчы і геаграфіі). З 1945 года дзейнічае завочнае аддзяленне, з 1966 года — вячэрняе. У 1980-х гадах інстытут налічываў 412 выкладчыкаў (у тым ліку 30 дактароў навук і прафесараў, 240 кандыдатаў навук і дацэнтаў), навучалася звыш 7 000 чалавек (з іх на дзённым аддзяленні — 4 000, на завочнам — 3 000). Інстытут рыхтаваў настаўнікаў па больш за 20-і спецыяльнасцяў. За 1944—1986 гады інстытут падрыхтаваў 28 000 настаўнікаў розных спецыяльнасцяў.
З 20 мая 1992 года па 19 кастрычніка 2011 года дзейнічаў як Віленскі педагагічны універсітэт.
Пастановай Сейма № XIII-1229 ад 05/06/2018 з 1 студзеня 2019 года Літоўскі ўніверсітэт адукацыйных навук (былы Педагагічны ўніверсітэт) спыніў сваё існаванне шляхам рэарганізацыі і быў выпісаны з Рэгістра юрыдычных асоб. Студэнты гэтай вышэйшай школы пасля яе рэарганізацыі працягнулі навучанне ва Універсітэце імя Вітаўта Вялікага.
Афіцыйныя назвы
- З 1935 года да лістапада 1939 года — Клайпедскі педагагічны інстытут
- З лістапада 1939 года да 1992 года — Віленскі (Ордэна Дружбы народаў) дзяржаўны педагагічны інстытут
- З 1992 года да 19 кастрычніка 2011 года — Віленскі педагагічны ўніверсітэт
- З 20 кастрычніка 2011 года — Літоўскі ўніверсітэт адукацыйных навук
Remove ads
Структура
Факультэты
- Фізікі і тэхналогіі
- Прыродазнаўчых навук
- Гісторыі
- Філалагічны (са студзеня 2009 года аб’яднаны з факультэтамі замежных моў і славістыкі)
- Літуаністыкі
- Матэматыкі і інфарматыкі
- Педагогікі і псіхалогіі
- Сацыяльных навук
- Спорту і здароўя
- Інстытут эдукалогіі культуры і мастацтва
- Інстытут сацыяльных камунікацый
Праўленне
Да 1962 года ўніверсітэт узначальваў дырэктар, з 1962 года — рэктар.
Рэктары
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads