Алаіз Андрыцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алаіз Андрыцкі
Remove ads

Алаіз Андрыцкі (ням.: Alois Andritzki, в.-луж.: Alojs Andricki, 2 ліпеня 1914, Радзібор, Германія3 лютага 1943, Дахау) — блажэнны Каталіцкай царквы, святар, мучанік. Першы лужычанін, праслаўлены Каталіцкай царквой[4]. Бэатыфікаваны 13 чэрвеня 2011 года ў Дрэздэне.

Хуткія факты Алаіз Андрыцкі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Алаіз Андрыцкі нарадзіўся ў 1914 годзе ў Радиборе (Лужыца, Саксонія) ў сям'і сербалужыцкага настаўніка Яна Андрыцкага і яго жонкі Мадлены, народжанай Цыжец. Быў пляменнікам каталіцкага святара Міклаўша Андрыцкага. Пасля заканчэння школы ў Баўцене прыняў рашэнне аб тым, што прысвеціць жыццё Царкве. З 1934 па 1937 год вывучаў тэалогію і філасофію ва Ўніверсітэце Падэрборна, затым навучаўся ў семінарыі Бауцена. У перыяд свайго студэнцтва узначальваў студэнцкую асацыяцыю лужычанаў «Włada» і быў галоўным рэдактарам студэнцкай газеты лужыцкіх сербаў.

30 ліпеня 1939 года Алаіз Андрыцкі быў пасвечаны ў святары ў саборы Святога Пятра ў Баўцене, пасля пасвячэння служыў у Дрэздэне. У казаннях адкрыта крытыкаваў нацысцкую ідэалогію, за што падвяргаўся пераследам з боку гестапа. У 1941 годзе арыштаваны і адпраўлены ў канцлагер Дахау, дзе існавалі так званыя «баракі святароў», праз якія прайшло больш за 2,5 тысяч каталіцкіх святароў, многія з якіх былі закатаваныя. Па ўспамінах людзей, тых, хто выжыў у канцлагеры, лагернае начальства адносілася да айца Андрыцкага з асаблівай жорсткасцю. У 1943 годзе святар быў забіты пры дапамозе смяротнай ін'екцыі.

Remove ads

Услаўленне

Thumb
Беатыфікацыйная імша Алаіза Андрыцкага ў Дрэздэне

Алаіз Андрыцкі быў бэатыфікаваны 13 чэрвеня 2011 года у ходзе ўрачыстай імшы на дрэздэнскай плошчы перад кафедральным саборам. Набажэнства вёў прэфект Кангрэгацыі па кананізацыі святых кардынал Анджэла Амата. У імшы прынялі ўдзел некалькі дзесяткаў тысяч чалавек, у тым ліку вялікая колькасць лужыцкіх сербаў, у тым ліку прэм'ер-міністр зямлі Саксонія Станіслаў Цілі, лужыцкі серб па нацыянальнасці і каталік па веравызнанні. Станіслаў Ціліх чытаў падчас імшы малітву верных на верхнялужыцкай мове.

Саслужыўшы кардыналу Амата епіскап Дрэздэна-Майсена Іаахім Райнельт у сваёй пропаведзі падкрэсліў, што новопрославленный «у нечалавечых умовах імкнуўся суцешыць сваіх блізкіх, надаць ім мужнасць і надзею»[4].

У ходзе набажэнства на свята Пяцідзесятніцы Папа Бенедыкт XVI назваў а. Андрыцкага «гераічным сведкам веры, яшчэ адным у шэрагу тых, хто аддаў жыццё ў канцлагерах за імя Хрыстова»[5].

Remove ads

Зноскі

  1. Alois Andritzki // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Schäfer J. Alois Andritzki // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q296584'></a>
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118503030 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 красавіка 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads