Алекс Гальчанюк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алекс Гальчанюк
Remove ads

Аляксандр Аляксандравіч Гальчанюк (англ.: Alex Galchenyuk; 12 лютага 1994 года, Мілуокі, штат Вісконсін, ЗША) — амерыканскі хакеіст беларускага паходжання. Цэнтральны нападнік, які выступае за клуб Нацыянальнай хакейнай лігі — «Манрэаль Канадыенс».

Хуткія факты Алекс Гальчанюк, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Бацька Алекса, былы беларускі хакеіст Аляксандр Мікалаевіч Гальчанюк, які ў цяперашні час з’яўляецца асістэнтам галоўнага трэнера Сарніі Стынг. «Стынг» задрафтаваў Алекса ў 2010 годзе пад агульным першым нумарам. За «Сарнію» Гальчанюк правёў два сезоны. Таксама быў абраны ў другім раўндзе драфта КХЛ 2011 камандай Атлант пад агульным 25-м нумарам. Выступае за зборную ЗША. Яго агентам з’яўляецца славуты хакеіст Ігар Ларыёнаў. На драфце НХЛ 2012 абраны пад агульным трэцім нумарам камандай «Манрэаль Канадыенс».

23 ліпеня 2012 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Канадыенс».

Дэбютаваў у НХЛ 20 студзеня 2013 г. у матчы супраць «Таронта Мейпл Ліфс».

Першы гол у НХЛ забіў 22 студзеня 2013 года ў матчы супраць «Флорыда Пантэрз».

Чэмпіён моладзевага чэмпіянату свету 2013 у складзе зборнай ЗША. Бронзавы прызёр дарослага чэмпіянату свету 2013.

Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads