Алекса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Але́кса — валынскі дойлід другой паловы XIII стагоддзя, які пабудаваў шмат гарадоў і крэпасцей у княжанне ўладзіміра-валынскага князя Васілька Раманавіча[1][2].
У 1276 годзе Алекса быў пасланы князем Уладзімірам Васількавічам уверх па рацэ Лясной для выбару зручнага месца для крэпасці, якая будзе ахоўваць валынскія межы ад літоўскіх набегаў[1][2].
Алекса знайшоў такое месца і паставіў горад, які назвалі Камянец[1].
Remove ads
Меркаваныя праекты
Мяркуюць, што Алекса ў 1271—1289 гадах пабудаваў Камянецкую вежу ў драўляным замку[2]. Магчыма, таксама ўдзельнічаў у будоўлі царквы Святога Георгія ў Любамлі.
Памяць
У 1988 годзе ў Камянцы ўсталяваны помнік Алексы з зубрам працы скульптара Аляксандра Лышчыка. Ён стаў адным з сімвалаў горада.
Галерэя
- Царква Святога Георгія ў Любамлі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads