Аляксандр Аляксеевіч Сайко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Аляксеевіч Сайко (нар. 26 жніўня 1951, в. Зубкі Клецкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію (вучоны аграном), Мінскую вышэйшую партыйную школу. Працоўную дзейнасць пачаў мулярам ПМК-44 трэста «Магілёўбуд». Працаваў аграномам, аграномамнасенняводам калгаса «17 верасня» Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці, аграномам Клецкай раённай станцыі аховы раслін, старшым аграномамнасенняводам упраўлення сельскай гаспадаркі Клецкага райвыканкама. Быў інструктарам арганізацыйнага аддзела Клецкага райкама КПБ, галоўным аграномам калгаса «Кастрычнік» Клецкага раёна, старшым юрысконсультам упраўлення сельскай гаспадаркі Клецкага райвыканкама, загадчыкам сельскагаспадарчага аддзела Клецкага райкама КПБ, інструктарам аддзела сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Мінскага абкама КПБ, другім сакратаром Слуцкага гаркама КПБ Мінскай вобласці. Займаў пасады старшыні Слуцкага гарадскога Савета народных дэпутатаў, старшыні Слуцкага гарвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалямі «За працоўныя заслугі», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу РэспублікіБеларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- САЙКО АЛЕКСАНДР АЛЕКСЕЕВИЧ Архівавана 29 жніўня 2019.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads