Аляксандр Крычынскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Крычынскі (? — 13 лістапада 1673) — вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў татарскага княжацкага роду Крычынскіх герба «Радван» зменены.
Ротмістр. 3 пачатку паўстання Багдана Хмяльніцкага ў 1648 годзе камандаваў татарскімі харугвамі каронных войск на Украіне, удзельнічаў у бітвах супраць расійскіх войск.
У час вайны з Турцыяй 1672—1673 гадоў узбунтаваў частку татарскіх харугваў, якія шмат гадоў не атрымлівалі жалавання, і перайшоў з імі на султанскую службу. Быў прызначаны беем захопленай туркамі крэпасці Бар, але ў хуткім часе быў абвінавачаны супольнікамі ў здрадзе і забіты.
Remove ads
Літаратура
- Станіслаў Думін. Крычынскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads