Аляксандр Мікалаевіч Пачко

беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Мікалаевіч Пачко (нар. 1975, в. Атвержычы, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны службовец, спецыяліст у галіне сельскай гаспадаркі.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў вёсцы Атвержычы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці[1]. Брат дзяржаўнага службоўца Сяргея Пачко[2].

У 2005 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, а пазней Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].

Сваю працоўную дзейнасць пачаў загадчыкам аўтагаража саўгаса «Манькавіцкі» Столінскага раёна. Прайшоў шлях ад кіраўніка сельскагаспадарчых падраздзяленняў да першага намесніка старшыні райвыканкама і начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання[1].

У 2015–2022 гадах узначальваў Лунінецкі райвыканкам, у маі 2022 года прызначаны старшынёй Кобрынскага райвыканкама. Быў членам рэдакцыйнай калегіі выдання «Кобрын»[1].

17 красавіка 2025 года прызначаны старшынём Столінскага райвыканкама[3][1].

Remove ads

Погляды

У часы старшынства Пачко ў чэрвені 2024 года ў Кобрыне перайменавалі вуліцу Каліноўскага ў гонар савецкага дзяржаўнага дзеяча Пятра Машэрава[4].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads