Аляксандр Шаленберг
аўстрыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Шаленберг (ням.: Alexander Georg Nicolas Christoph Wolfgang Tassilo Schallenberg; нар. 20 чэрвеня 1969, Берн, Швейцарыя) — аўстрыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Міністр замежных спраў Аўстрыі з 6 снежня 2021 года. Федэральны канцлер Аўстрыі з 11 кастрычніка 2021 года па 6 снежня 2021 года[5][6].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1969 годзе ў Берне ў Швейцарыі. Сын аўстрыйскага пасла, рос у Індыі, Іспаніі і Францыі. З 1989 да 1994 года вывучаў права ў Венскім універсітэце і Універсітэце Пантэон-Асас. Пасля яго заканчэння ён працягнуў навучанне ў Еўрапейскім калегіуме, дзе вучыўся да 1995 года.
Кар’ера
У 1997 годзе ён пачаў працаваць у Міністэрстве замежных спраў Аўстрыі.
3 чэрвеня 2019 года змяніў Карын Кнайсль на пасадзе міністра замежных спраў Аўстрыі ў тэхнакратычным кабінеце Брыгітэ Бірляйн. Ён захаваў сваю пасаду ў другім кабінеце Себасцьяна Курца, які быў прыведзены да прысягі 7 студзеня 2020 года, куды яго вылучыла АНП.
Канцлер
Пасля таго, як Федэральны канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц падаў у адстаўку і прапанаваў Шаленберга як новага канцлера Аўстрыі[7], 10 кастрычніка прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Бэлен абвясціў, што 11 кастрычніка Аляксандр Шаленберг складзе прысягу[8]. Займаў пасаду з 11 кастрычніка да 6 снежня 2021 года[5][6]. 6 снежня 2021 года зноў заняў пасаду міністра замежных спраў ва ўрадзе Карла Нехамера[6].
Remove ads
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #121329615 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 5 жніўня 2025.
- Plötzlich Kanzler: Schallenberg vom Außenminister zum Regierungschef Праверана 9 кастрычніка 2021.
- Новий канцлер Австрії Шалленберг прийняв присягу (укр.). РБК-Україна (11 жовтня 2021). Праверана 11 кастрычніка 2021.
- Новий канцлер Австрії склав присягу (укр.). Українська правда (6 снежня 2021). Праверана 6 снежня 2021.
- Канцлер Австрії Курц пішов у відставку на тлі корупційного скандалу (укр.). Українська правда (9 кастрычніка 2021). Праверана 11 кастрычніка 2021.
- Урядова криза закінчена, – заявив президент Австрії та назвав ім'я нового канцлера (укр.). 24 Канал (11 кастрычніка 2021). Праверана 11 кастрычніка 2021.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads