Амар Шарыф

From Wikipedia, the free encyclopedia

Амар Шарыф
Remove ads

Амар аш-Шарыф (10 сакавіка 1932, Александрыя, Егіпет — 10 ліпеня 2015, Каір, Егіпет) — выбітны егіпецкі, галівудскі акцёр.

Хуткія факты Амар Шарыф, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Амар Шарыф нарадзіўся пад імем Мішэль Дэмітры Шальхуб 10 красавіка 1932 г ў Александрыі, Егіпет. Нарадзіўся хрысціянінам, але змяніў імя і рэлігію, каб ажаніцца на актрысе Фатэн Хамама. Яго бацька, ліванскі імігрант Джозеф Шальхуб, быў гандляром лесам, а маці, Клара Шальхуб, была егіпцянкай ліванска-палестынскага паходжання. Амар Шарыф скончыў Каледж Вікторыі ў Александрыі, а затым Каірскі ўніверсітэт з дыпломам па матэматыцы і фізіцы. Пасля гэтага ён працаваў са сваім бацькам у лесагандлі. Іх бізнес ішоў дрэнна, асабліва пасля таго, як яны ўклалі вялікую суму ў аднаўленне выкарыстання папірусу ў побыце.

У 1953 годзе ён пачаў кар’еру акцёра, згуляўшы сваю першую ролю — у егіпецкім фільме «Сляпучае сонца», затым гуляў яшчэ ў шматлікіх егіпецкіх фільмах. Яго першы англамоўны фільм — «Лоўрэнс Аравійскі», у якім ён гуляў шэрыфа Алі. За гэтую ролю ён намінаваўся на прэмію «Оскар» за лепшую ролю другога плана і атрымаў сусветную вядомасць. У 1965 годзе ён сыграў загалоўную ролю ў фільме «Доктар Жывага» па рамане Барыса Пастарнака. У 1968 годзе выканаў ролю кронпрынца Рудольфа у рамантычнай драме Тэрэнса Янга «Маерлинг». У 1969 годзе роля бандыта Джона Каларада ў вестэрне «Золата Макены».

Remove ads

Фільмаграфія

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads