Амхарафобія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Амхарафобія[1] — нянавісць, дыскрымінацыя і прадузятасць у дачыненні да народа амхара.
Гістарычна такая пазіцыя моцная ў асяроддзі некаторых тыграі і арома. Амхарафобія бярэ вытокі з часоў Эфіопскай імперыі, дзе прадстаўнікі нацыянальнасці складалі кіруючую эліту[2]. У часы манархіі амхара навязвалі хрысціянства[3], умацаваўшы пазіцыі Эфіопскай праваслаўнай царквы[4], і сваю мову[5][6][7]. Эліты іншых нацыянальнасцей сталі разглядаць амхарцаў як каланізатараў[8]. Падчас італьянскай акупацыі Эфіопіі італьянцы выкарыстоўвалі антыамхарскую рыторыку, каб падарваць пазіцыі прыхільнікаў імператара Хайле Селасіе, паказваючы былую ўладу як каланізатараў[9].
З 1990-х гадоў амхара сістэматычна пераследаваліся кіруючай кааліцыяй РДФЭН, большасць кіраўніцтва якой складалі тыграйцы[10]. У дачыненні да народа ўжываліся прымусовыя перамяшчэнні, катаванні, моўная дыскрымінацыя[11], а падчас Тыграйскай вайны 2020—2022 гадоў таксама масавыя забойствы[12][13].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads